Цуд на Каляды. Беларусы сабралі грошы на падарункі 184 дзецям палітвязняў
Фонд «Байсол» завяршыў збор на калядныя падарункі дзецям палітвязняў. За паўтара тыдня ўдалося сабраць сродкі для прэзентаў 184 дзецям.
«У выніку кожная заяўка падтрыманая вамі на 100 еўра, і гэта наш супольны рэзультат беларускай салідарнасці ў дзеянні. Вялікі дзякуй за вашую дапамогу! Мы ўжо выплачваем сумы на падарункі, каб сем'і палітвязняў маглі падрыхтавацца да святаў, і вельмі ўдзячныя за вашую падтрымку», — напісаў Андрэй Стрыжак.
Калі вы не паспелі паўдзельнічаць у зборы альбо хацелі б працягнуць дапамогу, то ёсць дзве прапановы дапамагчы: палітзняволенным, якія выйшлі з турмаў, і сем'ям палітзняволеных.
Каментары