Грамадства

Мінадукацыі вызначыла графік правядзення цэнтралізаванага экзамена ў 2023 годзе

Міністэрства адукацыі назвала даты правядзення ў наступным годзе цэнтралізаванага экзамена, паведамляецца на ягоным сайце.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: БелТА

У асноўныя дні беларускую або рускую мову (на выбар) будуць здаваць 14 мая.

Здача другога прадмета прызначаная на 21 мая. На выбар прапануюцца фізіка, матэматыка, хімія, біялогія, замежная мова (англійская, нямецкая, іспанская, французская, кітайская), гісторыя Беларусі, сусветная гісторыя (найноўшы час), геаграфія і грамадазнаўства.

Прадугледжаныя таксама рэзервовыя дні і іншыя тэрміны для тых, хто не змог прыняць удзел у цэнтралізаваным экзамене па ўважлівай прычыне ва ўстаноўленыя даты.

Для гэтага вызначаныя даты: 23 мая — беларуская мова, руская мова; 25 мая — прадмет па выбары.

Іншыя тэрміны: у ліпені падчас рэзервовых дзён для цэнтралізаванага экзамену; 21 жніўня — беларуская мова або руская мова; 23 жніўня — прадмет па выбары.

Каментары

Шэф-кухар. Што вядома пра расіяніна, арыштаванага ў Францыі за падрыхтоўку чагосьці жахлівага падчас Алімпіяды

Шэф-кухар. Што вядома пра расіяніна, арыштаванага ў Францыі за падрыхтоўку чагосьці жахлівага падчас Алімпіяды

Усе навіны →
Усе навіны

Што адбываецца ў Палку Каліноўскага і чаму байцы кажуць пра яго магчымае знікненне?26

Харыс апярэджвае Трампа: 44% супраць 42% — першае апытанне пасля зняцця Байдэна27

Экс-расіянка павінна несці сцяг Кіпра на адкрыцці Алімпіяды. Але ў яе знайшлі OnlyFans, і пачаўся скандал16

У Мінску з'явілася вуліца «Червекова» — на адным з дамоў павесілі таблічкі з памылкай ФОТАФАКТ8

У Кіеўскім універсітэце адновяць вывучэнне беларускай мовы12

МЗС Польшчы абвяргае інфармацыю аб забароне на ўезд для беларускіх аўтамабіляў — Вячорка10

У Мінску скардзяцца на затрымку выдачы пашпартоў. У чым прычына?7

«На першым допыце я расказаў усё, што ведаў». Стрыжак пра тое, як у 16 гадоў падставіў актывістку10

Чаму так шмат маладых хварэе на рак?5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шэф-кухар. Што вядома пра расіяніна, арыштаванага ў Францыі за падрыхтоўку чагосьці жахлівага падчас Алімпіяды

Шэф-кухар. Што вядома пра расіяніна, арыштаванага ў Францыі за падрыхтоўку чагосьці жахлівага падчас Алімпіяды

Галоўнае
Усе навіны →