З пачатку года 23 тысячы беларусаў атрымалі дазвол на жыхарства ў Літве
Дэпартамент міграцыі Літвы паведаміў, што з пачатку года грамадзянам Беларусі было выдадзена 22 890 дазволаў на часовае пражыванне, а заменена — 5 127. Акрамя таго, беларусам сёлета выдалі 19 641 нацыянальную візу (летась — 21 360).
Паводле звестак Цэнтра даследаванняў Усходняй Еўропы на лістапад 2022 года, у Літве ў гэты час знаходзілася каля 40 тыс. беларусаў, з іх крыху менш за 70% пакінулі Беларусь па палітычных матывах.
Каментары