Культура11

Выйшаў трэйлер фільма пра мушкецёраў з Венсанам Каселем і Евай Грын

У планах ужо і працяг, дзе ў цэнтры сюжэту будзе гісторыя Мілэдзі. У масоўцы былі занятыя 9 тысяч статыстаў і 650 коней.

Венсан Касель, які падобны на Міхаіла Баярскага, сыграў у «Д'артаньяне» Атоса.

Французская кінастудыя «Патэ» паказала трэйлер фільма «Тры мушкецёры: Д'артаньян», першай часткі эпічнай сагі, якая складаецца з двух эпізодаў. Прыгодніцкі фільм зняў рэжысёр Марцін Бурбулон («Эйфель»). Сцэнар напісалі Мацьё Дэлапорт («9 прычын, каб жыць») і Аляксандр дэ ля Патэльер («Захавальнік Месяца», «Мегрэ», «Імя») на аснове літаратурнага твора Аляксандра Дзюма 1844 года, піша РБК.

«Ад Луўра да Букінгемскага палаца, ад сцёкавых канаў Парыжа да аблогі Ля-Рашэлі … У каралеўстве, што падзелена рэлігійнымі войнамі і знаходзіцца пад пагрозай брытанскага ўварвання, жменька мужчын і жанчын скрыжуюць шпагі і звяжуць свой лёс з лёсам Францыі», — гаворыцца ў апісанні праекта.

Аператарам на праекце выступіў Нікалас Балдук, які зняў фільмы «Вораг» і «Выдатная эпоха», музыку напісаў кампазітар Гіём Русель («Шнары Парыжа»).

Еўрапейскі блокбастар з бюджэтам $70 млн здымалі на працягу васьмі месяцаў у Францыі. Рэальнымі дэкарацыямі сталі інтэр'еры нацыянальных славутасцяў, сярод якіх Луўр, Дом інвалідаў, замкі Фантэнбло і Сен-Жэрмен, а таксама цытадэль Сен-Мала і гістарычны цэнтр горада Труа.

Франсуа Сівіль сыграў Д'артаньяна, ён вядомы па ролях у фільмах «Фрэнк», «Парыж. Горад мёртвых», «Покліч ваўка». Мілэдзі выканала французская актрыса Ева Грын («Апошняе каханне на Зямлі», «Летуценнікі»). Таксама ў карціне занятыя Венсан Касель, Рамэн Дзюрыс, Піё Мармай. У масоўцы былі занятыя 9 тысяч статыстаў і 650 коней.

«Тры мушкецёры: Д'артаньян» выйдзе ў пракат 5 красавіка 2023 года, а працяг гісторыі пад назвай «Тры мушкецёры: Мілэдзі» гледачы ўбачаць у снежні 2023 года. Ці пакажуць у Беларусі фільм, невядома.

Каментары1

  • Джек Блэк
    06.12.2022
    Кассел напоминает Боярского 50 лет спустя.

Хто яна, новая жонка Сяргея Міхалка?11

Хто яна, новая жонка Сяргея Міхалка?

Усе навіны →
Усе навіны

Каліновец Вадзім Кабанчук спыніў кантракт з Узброенымі сіламі Украіны12

Венгрыя? Італія? Ці Грэцыя? Дзе можна хутка і лёгка аформіць шэнгенскую візу1

Пацверджаныя страты Расіі ва Украіне перавысілі 60 тысяч чалавек забітымі5

Ксёндз Уладзіслаў Завальнюк больш не пробашч Чырвонага касцёла

Палітвязень Андрэй Пачобут да гэтага часу знаходзіцца ў ПКТ1

Вядучы БТ расказаў, як яго не хацелі пускаць у Парыж на Алімпіяду. Але ён перамог1

Палітвязням, у якіх заканчваюцца тэрміны, прапанавалі напісаць прашэнні аб памілаванні1

На праклёны дачкі Ірыны Фарыён забойца ніяк не рэагаваў, а заявіў: «Час пакажа»3

У Расіі затрымалі яшчэ аднаго намесніка міністра абароны3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто яна, новая жонка Сяргея Міхалка?11

Хто яна, новая жонка Сяргея Міхалка?

Галоўнае
Усе навіны →