Грамадства22

«Абыходзіліся горш, чым з крымінальнікамі». Ілля Міронаў расказаў, як правёў свае суткі за падпіску на «экстрэмісцкі» паблік

У кастрычніку гомельскага актывіста ініцыятывы падтрымкі палітвязняў «Пішыце лісты» Іллю Міронава асудзілі на паўтара года калоніі паводле артыкула аб дыскрэдытацыі Беларусі і вызвалілі ў зале суда — з улікам часу, праведзенага ў СІЗА, суд палічыў, што ён ужо адбыў пакаранне. Але ў канцы лістапада Міронава зноў затрымалі — інспектар па наглядзе праверыў яго тэлефон, знайшоў падпіску на прызнаны «экстрэмісцкім» паблік і аформіў пратакол. Па словах Міронава, у ІЧУ ён сустрэў яшчэ шасцярых чалавек, якія апынуліся там з-за «экстрэмісцкіх» падпісак. Пасля таго як выйшаў на волю пасля сутак, Міронаў пагаварыў з блогам «Шуфлядка».

Ілля Міронаў

Ілля Міронаў расказвае, што калі яго вызвалілі па крымінальнай справе, то да яго ніхто не прыходзіў і не тэлефанаваў, але ў праўладных тэлеграм-каналах з'яўляліся публікацыі, што турма, маўляў, нічому яго не навучыла. А калі ў пазамінулую суботу ён паехаў з сябрамі на канцэрт у Мінск, яму патэлефанавала мама, што прыходзілі органы.

У панядзелак, калі Ілля быў на судах і пісаў лісты, да яго патэлефанаваў інспектар па прафілактыцы і выклікаў да сябе. Сілавікі там узялі ягоны тэлефон, паглядзелі асабістую перапіску. Міронаў не думаў, што нешта ў яго не так, сам аддаў тэлефон і сказаў пароль. Але ў яго была падпіска на паблік «Мая Краіна Беларусь» ва «УКантакце». І з гэтага, па ягоных словах, усё закруцілася: 

«Інспектар тэлефон паглядзеў і сказаў: «У вас адміністрацыйнае правапарушэнне па частках 1 і 2 артыкула 19.11 КаАП. Але вы можаце не хвалявацца, бо вы прыйшлі самі, самі далі нам тэлефон». Сказалі, што максімум у вас будзе штраф.

Я правёў пяць-шэсць гадзін у іх. Пасля гэтага мяне павезлі на ІЧУ, дзе я правёў ноч. На наступную раніцу мяне прывезлі ў суд. На суд прыйшла мама, нікога больш не было. Суд як суд, 25 хвілін заняў. Адваката ў мяне не было. Я адразу прызнаў, што сапраўды, у мяне знаходзіцца тое, што прызнана экстрэмісцкімі матэрыяламі, і аспрэчваць я гэта не буду. У гэтым ёсць частка маёй віны.

Калі быў суд, суддзя нават кажа: «А як жа вы не ведалі, калі ў інтэрнэце праводзіце час?». Я сказаў, як яно і ёсць: «Я яшчэ не адышоў ад крымінальнай справы». Ну, ён сказаў: «Мы вам штраф не дамо, толькі 5 дзён». Мне далі самы мінімум.

Яшчэ мінулай восенню я атрымаў 25 сутак за майку «Пішыце лісты».

Магу сказаць, што ўмовы ў ІЧУ пагоршыліся. Калі раней перадавалі шкарпэткі, трусы, майку і ручнік, то мне сказалі: «Мы ручнік вам не дамо, таму што раптам вы вырашыце засіліцца». І не толькі мне так сказалі — слова ў слова, я сам здзівіўся.

Першыя суткі я быў у чатырохмясцовай [камеры] з адным крымінальнікам нейкім. Потым яго адвялі, прывялі трох чалавек. То-бок чатыры месцы — чатыры чалавекі. Потым мяне перавялі ў двухмесную, падсялілі трох. Потым нас перавялі і яшчэ падсялілі. На ноч іх адвялі, але днём да вечара нас было шасцёра. Відавочна ішло перапаўненне.

Камеры як камеры, два на тры метры, двух'ярусныя нары, стол, тумбачка, санвузел адкрыты — і ўсё. Адзін мой сукамернік быў затрыманы за падпіску «Укантакце» суполкі «Мая Краіна Беларусь». Да яго прыйшлі, паглядзелі яго гаджэт і знайшлі. Ноч ён правёў у ізалятары, на наступны дзень у яго быў суд, далі штраф.

Яшчэ былі пяцёра хлопцаў, якія разам працавалі — як яны мне распавядалі, іх выклікалі да кіраўніцтва, а там былі людзі з міліцыі. Глядзелі тэлефоны, у каго была «Мая Краіна Беларусь», у каго «Нехта», у каго яшчэ што.

Астатнія людзі, якія сядзелі са мной, былі па папярэднім следстве. Перадачы ім перадавалі ў большым аб'ёме, я толькі мог атрымліваць прадукты падчас прыёму ежы.

Сняданак, абед і вячэру — мне давалі пакет з перадачамі. Гэта было і мінулы раз, і цяпер. Пасля прыёму ежы я павінен быў аддаць пакет.

Па перадачах, як яно і было — [дазволеныя] толькі каўбаса, сала і печыва. Мама хацела перадаць больш. У адрозненне ад нас, людзі, якія былі не па «экстрэмізму», маглі свабодна пакласці гэтыя прадукты да сябе куды-небудзь.

Летась, калі я сядзеў, нас карміла «Ежа» — бар каля ІЧУ. Яны гатавалі лепш. Потым, калі я сядзеў на Кніжнай у СІЗА, там яшчэ нашмат лепш кормяць. А гэтым разам — проста жах!

Баланда, каша незразумела якая — перавараная, з камякамі. Каша — не каша, тройчы ў дзень была часам. Былі нейкія макароны перавараныя, нешта накшталт супу было — вада, бульба плавае і ўсё.

Агляд камеры — чатыры разы на суткі. Два разы раніцай, у абед і ўвечары. Кожны раз чаплялі кайданкі і ставілі на расцяжку, чаго раней не было. Ноччу будзілі двойчы — а дванаццатай гадзіне і а трэцяй ночы. Трэба было сказаць прозвішча.

Са мной асабіста і з іншымі людзьмі, якія знаходзяцца за такое ж адміністрацыйнае правапарушэнне, абыходзіліся горш, чым з крымінальнікамі. Я правёў больш за год у СІЗА на Кніжнай і магу параўнаць. Не было кніжак, але кніжак і тады не было».

Каментары2

  • A
    29.11.2022
    Палачи, вас ждет то же самое.
    Хозяин вам не поможет.
  • Саламандра
    29.11.2022
    Илье нужно не только рассказывать, но и писать - эссе, рассказы, очерки, записки, этот ГУЛАГ XXI века не должен повториться, но и забыть о нем нельзя

Лукашэнка стаў прадзедам6

Лукашэнка стаў прадзедам

Усе навіны →
Усе навіны

«Будзе здымаць маштабныя праекты з сабой у галоўнай ролі». Што думаюць пра новага міністра культуры Чарнецкага яго калегі?11

Шольц расказаў, што было ў яго таямнічай валізцы6

Беларускай блогерцы адмовіліся прадаваць рэмень «Луі Вітон». Яна абураная40

Беларусам стане складаней ехаць на заробкі ў Літву. Там змяніліся правілы падачы на ДНЖ

Ігара Кулея звольнілі з пасады кіраўніка рэдакцыі навін «Белсата»22

Як мінімум 56 чалавек загінулі падчас цісканіны на футбольным стадыёне ў Гвінеі

Купаўся ў моры, хадзіў у горы і зарабіў 8 тысяч еўра. Беларус расказаў пра сваю сезонную працу ў Харватыі6

Адзін са спарынг-партнёраў Лукашэнкі пазабаўляўся, даўшы інтэрв'ю нейрасетцы1

У Гомелі асудзілі ўкраінца і двух беларусаў за «агентурную дзейнасць» і «здраду дзяржаве». Летась пра іх паказвалі фільм

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка стаў прадзедам6

Лукашэнка стаў прадзедам

Галоўнае
Усе навіны →