Перад цырымоніяй уручэння многія меркавалі, што асноўнае суперніцтва разгорнецца паміж Уладзімірам Някляевым і Ганнай Севярынец. Але ў выніку іх творы не ўвайшлі нават у тройку.
Пераможцам прэміі стала кніга Сяргея Абламейкі «Невядомы Менск. Гісторыя знікнення. Кніга першая» (Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2021).
Другую прэмію атрымала Вольга Гапеева за кнігу «Самота, што жыла ў пакоі насупраць» (Мінск: Галіяфы, 2021).
Трэцюю прэмію атрымаў Валеры Гапееў за кнігу «Жэнька, каралева мышак» (Мінск: Кнігазбор, 2021).
Прэмія Ежы Гедройця прысуджаецца штогод за найлепшую кнігу прозы, выдадзеную на беларускай мове. Летась лаўрэаткай стала Святлана Курс з кнігай «Па што ідзеш, воўча?»
Каментары