Ад рэдакцыі1515

Давайце пазбягаць слова «пакаяннае». Зварот рэдактара «Нашай Нівы» 

Лукашэнкаўцы выстаўляюць рэпрэсаваных напаказ у відэа, каб застрашваць іншых людзей. Гэтыя відэа СМІ часта называюць пакаяннымі.

Між тым, тыя відэа — вынік мантажу і рэжысуры. Чалавека здымаюць падчас вобшуку, затрымання разгубленым, часам голым, пасля сэксуальнага прыніжэння, пасля збіцця, здымаюць на допыце, змушаюць апраўдвацца — часта за тое, што не ёсць не тое што злачынствам, але і ўвогуле правапарушэннем, ставяць перад неабходнасцю змагацца за жыццё сваё і родных. З усяго нагаворанага выразаюць патрэбныя выказванні, накладаюць на заднік з фотаздымкам дзвярэй.

Мы для сябе ў «Нашай Ніве» пастанавілі, што больш не будзем такія відэа называць «пакаяннымі». Нават калі мы як СМІ павінны апісваць іх, каб інфармаваць, ці даваць скрыншоты з іх, каб паказаць, праз што праходзяць людзі, мы не будзем ужываць слова «пакаянныя», бо гэта зневажае гераізм і пакуты ахвяраў рэпрэсій.

Мы не павінны ні на хвіліну дапускаць, што таталітарызм і прыніжэнне чалавечай годнасці — гэта нармальнасць, і павінны апісваць рэальнасць дакладнымі тэрмінамі. 

Давайце пазбягаць слова «пакаяннае».

Каментары15

  • Улад
    16.11.2022
    Падтрымліваю на 1000%! 
    І яшчэ: прызнанне чалавекам на судзе (ці на такіх відэа) сваіх дзеянняў - гэта не "прызнанне віны", як часта пішуць. Можа быць, што нават на судзе абвінавачаны ганарыцца сваімі дзеяннямі. Гэта не прызнанне віны! Віна - гэта калі зроблена нешта дрэннае.
  • Гервасій
    16.11.2022
    Не гляджу такія відосы і нікому не раю. Усе людзі пад рэпрэсіямі - годныя людзі. Чаму б не зрабіць белую кнігу Беларусі і як толькі відэа выходзіць, туды чалавека дабаўляць і пісаць яму словы падзякі ?
  • Я так думаю
    16.11.2022
    пакутніцкае вiдэа. Лепш так

Лукашэнка стаў прадзедам13

Лукашэнка стаў прадзедам

Усе навіны →
Усе навіны

УЕФА па выніках матча з мінскім «Дынама» аштрафаваў «Легію» за антылукашэнкаўскія плакаты фанатаў1

Новая вакцына ад ВІЧ прайшла фінальнае выпрабаванне. Эфектыўнасць — рэкордныя 99%8

У класных журналах будуць звесткі аб месцы працы бацькоў3

У Тбілісі пратэстоўцаў рассеялі на праспекце Руставелі6

«Будзе здымаць маштабныя праекты з сабой у галоўнай ролі». Што думаюць пра новага міністра культуры Чарнецкага яго калегі?11

Шольц расказаў, што было ў яго таямнічай валізцы6

Беларускай блогерцы адмовіліся прадаваць рэмень «Луі Вітон». Яна абураная40

Беларусам стане складаней ехаць на заробкі ў Літву. Там змяніліся правілы падачы на ДНЖ

Ігара Кулея звольнілі з пасады кіраўніка рэдакцыі навін «Белсата»22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка стаў прадзедам13

Лукашэнка стаў прадзедам

Галоўнае
Усе навіны →