Лукашэнка: Праз 10-15 гадоў вёсак не будзе, застануцца толькі аграгарадкі
Праз 10-15 гадоў вёсак не будзе, застануцца толькі аграгарадкі. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў на рэспубліканскім семінары па аднаўленні і выкарыстанні меліяраваных зямель, піша БелТА.
«Вёска становіцца іншай. Не будзе гэтых старых вёсак, якіх у нас сотні тысяч было. Будуць аграгарадкі. Застануцца буйныя вёскі. Праз 10-15 гадоў працы, а можа быць, і раней будуць толькі аграгарадкі», — сказаў Лукашэнка.
Таксама Лукашэнка, які кіруе Беларуссю 28 гадоў, заклікаў ствараць у аграгарадках умовы, каб людзі хацелі туды ехаць жыць з гарадоў.
Сярод заслуг, якія прыпісваюць Лукашэнку, — гэта тое, што ён падчас свайго кіравання нібыта падняў сяло. Насамрэч гэта няпраўда. Вёскі ў небагатых раёнах — гэта разваленыя гаспадаркі, закрытыя крамы і павальнае п’янства.
Каментары