Эканоміка44

Першы энергаблок БелАЭС усё яшчэ не падключылі пасля рамонту

Планава-папераджальны рамонт першага энергаблока Беларускай атамнай электрастанцыі зацягваецца. Таму тэрміны яго ўключэння ў сетку скарэктаваныя, цытуе БелТА словы міністра энергетыкі Віктара Каранкевіча.

Рамонт пачаўся ў красавіку гэтага года. Міністр падкрэсліў, што завяршальны этап перад уключэннем у сетку вельмі важны і адказны, патрабуе шматразовых праверак. Трэба пераканацца, што «ўсё абсталяванне і тэхналагічныя сістэмы будуць надзейна працаваць да наступнага планавага рамонту». Менавіта гэтыя дадатковыя работы і дыягностыка абсталявання вымусілі, маўляў, перанесці тэрміны.

Пры гэтым варта адзначыць, што пра завяршэнне планава-папераджальнага рамонту, які замест запланаваных 80 дзён заняў 119, было аб'яўлена яшчэ ў жніўні. 

Віктар Каранкевіч не ўдакладніў, калі плануецца ўвод другога энергаблока БелАЭС, але дадаў, што ўжо вядуцца пусканаладачныя работы. Аб'ект, паводле міністра, гатовы на 97%.

Пры гэтым урад ужо строіць планы ўзвядзення дадатковых энергаблокаў у аддаленай перспектыве. А электраэнергію, якая будзе выпрацоўвацца ў будучым, мае намер пусціць у тым ліку на развіццё інавацыйных сфер, такіх як электратранспарт і майнінг.

Каментары4

  • Покупайте йодистый калий
    11.10.2022
    Потому что строили его рашисты и лукашисты - вот вам и результат.
  • 3 энэргаблок
    12.10.2022
    магатэ сказала, што ўсё норм
  • 3 энэргаблок
    12.10.2022
    і украінскія страйбаны...

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства12

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы сталі меней ездзіць у Літву — статыстыка3

Гоншчыка Формулы-1 Мазепіна, сына мільярдэра беларускага паходжання, абвінавачваюць у згвалтаванні эскортніцы22

Ціханоўская адказала на навагодні зварот Зяленскага33

Купалавец Дзмітрый Есяневіч адказаў, ці пагадзіўся б цяпер зняцца ў расійскім серыяле6

«Былі дзве сур'ёзныя аперацыі». Экс-кіраўнік Нацбанка Багданкевіч перанёс анкалогію6

Бясконцы yesterday Вінцэся Мудрова

Дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства казаў, што прасцей за ўсё працаваць па законе. Цяпер яго судзяць за хабар6

У навагоднюю ноч згубіўся сабака Маі Санду — уцёк, спужаўшыся феерверкаў3

82 рублі за таксі — і гэта не ў Мінску!2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства12

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства

Галоўнае
Усе навіны →