Севастопальскія паблікі публікуюць фота і відэа выбухаў і чорнага дыму каля аэрадрома Бельбек.
Губернатар Севастопаля патлумачыў выбухі на аэрадроме тым, што самалёт выкаціўся за межы ўзлётна-пасадачнай паласы і загарэўся.
«Пазаштатная сітуацыя на аэрадроме Бельбек. Паводле інфармацыі ратавальнікаў, пры пасадцы самалёт выкаціўся за межы ўзлётна-пасадачнай паласы і загарэўся. Цяпер на месцы працуюць пажарныя разлікі. Прашу захоўваць спакой», — напісаў Міхаіл Разважаеў.
Пазней Разважаеў дадаў, што пілот паспеў эвакуявацца, пажар аператыўна патушаны, аэрадром не пацярпеў.
Аэрадром Бельбек размешчаны ў 8 км на поўнач ад горада Севастопаль. Там базуецца знішчальны авіяцыйны полк.
Каментары