Беларускі вайсковы кантынгент з'ехаў у Казахстан для ўдзелу ў вучэннях, паведаміла прэс-служба Мінабароны. Беларускія вайскоўцы прымуць удзел адразу ў трох вучэннях.
Іх чакаюць сумесныя вучэннях з калектыўнымі сіламі аператыўнага рэагавання АДКБ «Узаемадзеянне-2022», спецыяльныя вучэнні з сіламі і сродкамі разведкі «Пошук-2022», спецыяльныя вучэнні з сіламі і сродкамі матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння «Эшалон-2022».
Усе тры вучэнні праходзяць комплексна на палігоне «Матыбулак» у Казахстане з 26 верасня да 13 кастрычніка. Як паведамляецца, падчас вучэнняў «Эшалон-2022» будуць адпрацоўвацца пытанні арганізацыі матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння, а вучэнні з сіламі і сродкамі разведкі «Пошук-2022» накіраваныя на адпрацоўку пытанняў арганізацыі і вядзення разведкі ў інтарэсах падрыхтоўкі і правядзення сумеснай аперацыі.
На вучэннях «Узаемадзеянне-2022» адпрацуюць пытанні падрыхтоўкі і правядзення сумеснай аперацыі па лакалізацыі прыгранічнага ўзброенага канфлікту.
Акрамя вайскоўцаў, у гэтых вучэннях будуць таксама задзейнічаныя прадстаўнікі фарміраванняў сіл спецыяльнага прызначэння ўнутраных войскаў МУС і МНС, якія ўваходзяць у склад Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання.
Каментары
-....
- В Казахстан
- Мне два места, нет четыре, и Сереге еще одно!!