ЦВК Лукашэнкі не назірае за «рэферэндумамі» на акупаваных Расіяй украінскіх тэрыторыях. Прынамсі, афіцыйна
ЦВК Беларусі сцвярджае, што яе прадстаўнікі нібыта не працуюць назіральнікамі падчас правядзення расійскіх «рэферэндумаў» на акупаваных тэрыторыях Украіны, піша расійскае агенцтва Sputnik Беларусь.
«Якіх-небудзь запытаў для міжнароднага назірання ў іншых дзяржавах у апошні час не паступала», — прыводзіць рэсурс заяву прэс-службы камісіі.
Так званыя «рэферэндумы» аб далучэнні да Расіі пачалі праводзіцца на акупаваных тэрыторыях Украіны ўчора.
Сярод іншага ўчасткі адкрытыя і ў даўно анексаваным Севастопалі, дзе працуюць 12 назіральнікаў з іншых краін. Сярод іх ёсць і прынамсі адзін з Беларусі — старшыня Цэнтральнай рады НКА «Русь маладая», дырэктар Цэнтра сучасных сацыяльных тэхналогій Сяргей Лушч.
Каментары