«Вольныя паштоўкі» выпусцілі новыя наборы з малюнкамі палітвязняў
Ініцыятыва «Вольныя паштоўкі» прадставіла новыя наборы з малюнкамі палітзняволеных Кацярыны Макарэвіч, Алены Балтруковай, Гаянэ Ахціян, Яны Пінчук, Сцяпана Латыпава, Яўгена Буйніцкага і іншых.
Каб атрымаць паштоўкі, трэба:
- зрабіць данат ад 5 еўра;
- даслаць скрыншот у дырэкт старонкі ў інстаграме праекта @v.pashtouki;
- напісаць свой адрас і чакаць пацвярджэння аб адпраўцы.
Усе пералічэнні за паштоўкі будуць перанакіраваныя праекту Dissidentby, які дапамагае палітвязням і іх сем’ям — закупляе перадачы ў СІЗА і калоніі, лекі і іншае.
Падрабязней пра праект «Вольныя паштоўкі» можна пачытаць тут.
Каментары