Новае кола агляду на ВДНГ у Маскве стала самым вялікім у Еўропе. Дагэтуль найбуйнейшым было «Лонданскае вока» (London Eye) вышынёй 135 метраў. Пуцін адкрываў кола па відэасувязі. Але гараджан яно радавала нядоўга.
Непаладкі пачаліся адразу пасля запуску. Некалькі разоў кола нечакана спынялася, людзі завісалі на вышыні 140 метраў.
Сёння яно наогул перастала працаваць. Супрацоўнікі тлумачаць гэта «каліброўкай сістэмы».
Каментары