У Светлагорску арыгінальна правучылі кіроўцу, які прыпаркаваўся ў неналежным месцы ФОТАФАКТ
Жыхар Светлагорска пакінуў аўто каля смеццевых кантэйнераў. Пра што пасля, відаць, пашкадаваў.
Фота выданню «Ранак» даслаў падпісчык.
«Нечаканая рэакцыя жыхароў нашага двара. Нейкі дзівак паставіў машыну насупраць смеццевых кантэйнераў, мабыць, ноччу. І вось вынік. Некаторыя пакеты нават прывязаныя», — напісаў ён.
У сацсетках некаторыя гараджане падтрымалі такі ўчынак. Іншыя пішуць, што помсціць так — некультурна, трэба было не самасуд чыніць, а выклікаць ДАІ.
Каментары
а тут. усё досыць акуратна і культурна зрабілі людзі. аўто ж яны не пашкодзілі? не.