Мова1515

Чарльз, Карл, Караль? Як называць новага брытанскага манарха па-беларуску

Мовазнаўца Вінцук Вячорка адказвае ў фэйсбуку.

Новы кароль Брытаніі Карл ІІІ

«Імёны святых і манархаў (у прасторы хрысціянскай культуры), як правіла, у кожнай мове ўжываюцца ў сваёй нацыянальнай форме. Святы Юры, папа Францішак.

Імя германскага паходжання Karl / Carl беларуская мова засвойвала ў розных варыянтах, самы стары — Кароль (ад імя Карла Вялікага — Charlemagne, якое ў славянскіх мовах стала агульным назоўнікам для манарха ўвогуле: král, król, кароль…). Адсюль прозвішчы Каралевіч, Каралёў. І літоўцы ад нас узялі Karolis. Пазней гэтая ж форма была паўторна ўзятая з польскай мовы з польскім жа націскам: Караль.

Але прыходзіла гэтае імя і ў нязменнай форме Карл, адсюль прозвішчы Карловіч, Карлюк. Іншыя нацыянальныя варыянты — Карусь, Карук — утвараліся суфіксальна ўжо на беларускай глебе ад любой з вышэй названых.

Калі выбіраць форму для манарха, трэба зважаць на спалучальнасць. Кароль Кароль ІІІ, дый кароль Караль ІІІ гучыць складана. Карусь ІІІ занадта ўжо свойскі. Пры наяўнасці выбару форма Карл аптымальная», — мяркуе выдатны мовазнаўца.

Каментары15

  • Кашмар
    09.09.2022
    Мне зусiм не падабаецца традыцыя адаптавать iмёны i геаграфiчныя назвы з iншых моў. Мы абураемся з "Белоруссии" (i маем рацыю!), дык чаму мы павiнны рабiць тое самае з запазычаннямi з iншых моў?
    Таму - кароль Чарльз III.
  • Юрась Братчык
    09.09.2022
    Дзякуй, Вінцук Вячорка.
    Рэдка хто можа так пераканаўча давесці, які варыянт найлепшы.
    Бо Вячорка на сённяшні дзень і ёсць найлепшы мовазнаўца з усіх варыянтаў.
  • Карл III
    09.09.2022
    Зовите меня просто - Ваше Высочество!)

Лукашэнка стаў прадзедам18

Лукашэнка стаў прадзедам

Усе навіны →
Усе навіны

Стыльная карэянка, што скарыла сэрцы гледачоў Алімпіяды, трапіла ў спіс «100 жанчын 2024 года»

Чым цяпер жыве доктар Мартаў?5

Зяленскі адмовіўся назваць лічбу ўкраінскіх вайскоўцаў, якія загінулі з пачатку вайны 3

УЕФА па выніках матча з мінскім «Дынама» аштрафаваў «Легію» за антылукашэнкаўскія плакаты фанатаў1

Новая вакцына ад ВІЧ прайшла фінальнае выпрабаванне. Эфектыўнасць — рэкордныя 99%8

У класных журналах будуць звесткі аб месцы працы бацькоў3

У Тбілісі пратэстоўцаў рассеялі на праспекце Руставелі6

«Будзе здымаць маштабныя праекты з сабой у галоўнай ролі». Што думаюць пра новага міністра культуры Чарнецкага яго калегі?11

Шольц расказаў, што было ў яго таямнічай валізцы6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка стаў прадзедам18

Лукашэнка стаў прадзедам

Галоўнае
Усе навіны →