Меркаванні44

Яўген Лівянт: Уступная кампанія праваленая, панабіралі «троечнікаў»

Вядомы педагог і рэпетытар Яўген Лівянт у фэйсбуку расказаў, чаму амаль стопрацэнтнае выкананне планаў прыёму беларускімі ВНУ, пра якое адрапартавала Міністэрства адукацыі — зусім не добрая навіна. І чаму не варта нічога добрага чакаць і далей.

Яўген Лівянт

На маю думку, уступная кампанія ў ВНУ праваленая другі год запар. Па паведамленні Міністэрства адукацыі, план прыёму на бюджэт у ВНУ выкананы амаль на 100%, а на платнае на 95%. Што гэта значыць? У ВНУ прынялі практычна ўсіх ахвотных і яшчэ засталіся месцы!

У большасці ВНУ на большасць спецыяльнасцяў конкурсу не было ці амаль не было. Больш за тое, практычна на любую спецыяльнасць можна было паступіць абітурыенту з 250 баламі з 400, гэта значыць, будучы па савецкіх мерках троечнікам, які скончыў усяго толькі 9 класаў з 11.

Тлумачу. 250 = 70+60+60+60.

Хай сярэдні бал атэстата абітурыента роўны 7, што азначае 70 балаў для прыёмнай кампаніі. Цяпер такі сярэдні бал бывае толькі ў пасрэдных вучняў, «моцных троечнікаў» па мерках савецкай школы.

Хай абітурыент набраў на кожным з трох ЦТ па 60 балаў. Пры сучаснай сістэме падліку балаў 60 балаў набірае абітурыент, які засвоіў школьную праграму на 20—25%. Іншымі словамі, яго веды не вышэйшыя за ўзровень вучня 9 класа, які вучыцца вельмі сярэдне.

Усё гэта азначае, што ў ВНУ прыйшло вельмі шмат студэнтаў, якія не ў стане засвоіць праграму ВНУ нават 1 курса. Значыць, або іх адлічаць, або яны адлічацца самі, або іх будуць да апошняга «цягнуць за вушы», каб ВНУ не засталіся без студэнтаў, а значыць без фінансавання і выкладчыкаў.

Але ўсё роўна частку спецыяльнасцяў непазбежна, у чарговы раз прыйдзецца зачыніць або аб'яднаць з іншымі спецыяльнасцямі.

Патлумачу на прыкладзе аднаго з вядучых ВНУ краіны — БНТУ. На аўтатрактарным факультэце 295 бюджэтных месцаў, а абітурыентаў з баламі вышэй за 250 каля 170 чалавек. На платным аддзяленні 26 месцаў, і ва ўсіх, хто паступіў, сума балаў менш за 250 (у дзесяцёх з іх колькасць балаў ніжэйшая за 200!!!).

Гэта значыць, сярод 321 першакурсніка палова не ў стане зразумець тое, што яны пачуюць нават на першай лекцыі па вышэйшай матэматыцы або фізіцы, дакладней, яны наўрад ці што-небудзь зразумелі б і на ўроку матэматыкі ў 10 класе.

Паўтару, аналагічная сітуацыя ці яшчэ горшая ў большасці ВНУ краіны на большасці спецыяльнасцяў.

Здавалася б, прычына такога правалу заключаецца ў тым, што ў нас занадта шмат студэнтаў і мала выпускнікоў школ. Некалькі дзён таму міністр адукацыі ў якасці тлумачэння сітуацыі, якая склалася, сказаў, што «ў гэтым годзе 52 тысячы выпускнікоў 11 класаў. Усяго праходзіла тэставанне 61 тысяча маладых людзей, гэта і выпускнікі, у тым ліку і мінулых гадоў. А ўсяго колькасць месцаў сёлета бюджэтных і пазабюджэтных 53,5 тысячы. Давайце самі зразумеем, наколькі актуальная міграцыя».

Здавалася б, усё вельмі лагічна. Але паглядзім, колькі ў нас было выпускнікоў школ, месцаў у ВНУ для першакурснікаў і абітурыентаў, якія здавалі ЦТ у папярэднія гады (гл. дыяграму). Мы бачым, што ў 2016 годзе колькасць усіх абітурыентаў перавышала колькасць месцаў у ВНУ ў 1,6 разоў, а затым гэтыя адносіны пастаянна зніжаліся і сталі роўнымі ў гэтым годзе 1,14.

На мой погляд, гэты факт азначае, што колькасць ахвотных вучыцца ў беларускіх ВНУ няўхільна зніжаецца. Акрамя гэтага, многія абітурыенты здаюць ЦТ, але не падаюць дакументы ў нашы ВНУ.

Узнікае пытанне: а навошта здаваць ЦТ у такім выпадку? Адказ просты: па выніках нашага ЦТ можна паступіць у ВНУ іншых краін, у першую чаргу польскія і расійскія, і гэтай магчымасцю з кожным годам карыстаецца ўсё больш абітурыентаў, што нядзіўна.

Беларускі абітурыент можа падаць дакументы роўна ў адну ВНУ нашай краіны і для гэтага трэба некалькі разоў у ліпені і жніўні асабіста прыехаць у прыёмную камісію. А каб падаць дакументы адразу ў пяць расійскіх ВНУ, нікуды ехаць не трэба, дастаткова зайсці на расійскі сайт дзяржпаслуг. Акрамя гэтага, можна прыняць удзел у алімпіядах расійскіх ВНУ, якія часта не складанейшыя за ЦТ, і паступіць у ВНУ яшчэ вясной.

Аналагічная сітуацыя і з польскімі ВНУ: дакументы можна дыстанцыйна падаваць у многія ВНУ і паступіць па выніках ЦТ або па балах у школьным атэстаце.

Вядома, гэта значная, але далёка не адзіная прычына падзення прэстыжу нашых ВНУ. А з улікам таго, што з гэтага года ў канкурэнцыю за нашых абітурыентаў актыўна ўключыліся і літоўскія ВНУ, можна са шкадаваннем чакаць несуцяшальных вынікаў уступнай кампаніі і ў наступным навучальным годзе.

Каментары4

  • даведка
    11.08.2022
    МВД нужны кадры, а кадрам высшее образование... И даже эти троечники из БНТУ найдут себе работу в ГАИ.
  • Максим Дизайнер
    11.08.2022
    Сейчас крестьяне-пролетарии в комментах поставят умного человека обратно в строй.
  • Кл.
    11.08.2022
    А дзе браць іншых абітурыентаў? Навучальны працэс у школах скамячаны пастаянным адрывам на ўсякую выхаваўчую лухту. 

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»18

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»

Усе навіны →
Усе навіны

Пакаленне «ні-ні»: хто яны такія і наколькі гэта небяспечная тэндэнцыя?12

У Данецку пасля выбуху ў машыне загінуў начальнік Аленаўскай калоніі ДНР. Яго жонцы адарвала нагу9

Пентагон назваў выдаткі Расіі на вайну з Украінай1

Даляр каштуе менш за 3,4 рубля

Барысаў чакае Лукашэнку — тэрмінова кладуць асфальт і косяць траву5

Беларускі IT-прадпрымальнік Маханёк расказаў, чаму выбраў для жыцця дарагі Нью-Ёрк3

На матчы «Легія» — «Дынама» былі затрыманыя двое мужчын, якія здымалі беларускіх заўзятараў15

«Асад паў. Не бойцеся». Як вызваляюць вязняў сумна вядомых турмаў Сірыі6

Пастаянны прадстаўнік РФ аб сітуацыі з Асадам: Расія застаецца вернай сваім сябрам у бядзе9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»18

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»

Галоўнае
Усе навіны →