Свет

Міністр культуры Украіны выключыў дэмантаж манумента «Бацькаўшчына-маці» ў Кіеве

Міністр культуры Украіны Аляксандр Ткачэнка лічыць заклікі да дэмантажу манумента «Бацькаўшчына-маці» ў Кіеве абсурдам. У эфіры адзінага тэлемарафона ў нядзелю ён сказаў, што гэта адна з візітовак Украіны, а грошы, якія былі б патрэбныя на дэмантаж, можна выдаткаваць з большай карысцю.

Фота: Вікіпедыя

«Зносіць славутасць, якая з'яўляецца адной з візітовак Украіны, якая глядзіць на ўсход, якая велізарная атракцыя для многіх турыстаў, мне здаецца абсурдам у гэты час. У нас ёсць на што траціць сродкі. У нас няма сродкаў у бюджэце, таму што яны пайшлі на абарону і на падтрымку сацыяльнай сферы.

Музеі Галадамору, нам трэба пабудаваць музей Герояў Нябеснай сотні, трэба працаваць з многімі аб'ектамі — гэта больш за 450 аб'ектаў, якія атрымалі пашкоджанні або былі разбураныя падчас вайны. А займацца дэмантажом «Бацькаўшчыны-маці» можна толькі ў хваравітым уяўленні», — сказаў Ткачэнка.

У ліпені ў мабільнай праграме «Дія» ўкраінцы праводзілі апытанне, што рабіць з гербам СССР на шчыце «Бацькаўшчыны-маці». 85% рэспандэнтаў заявілі, што яго трэба замяніць на Трызуб.

Па словах Ткачэнкі, работы з гербам СССР на шчыце манумента могуць пачацца прыкладна праз паўгода.

«Думаю, што пасля зацвярджэння плана дзеянняў, які нам падаў музей Другой сусветнай вайны — прадугледжана тэхнічнае абследаванне, прыцягненне спецыялістаў для праектнай дакументацыі — павінна прайсці дзесьці паўгода ці крыху больш для таго, каб мы ўшчыльную прыступілі ўжо да работ», — сказаў міністр.

У 2019 годзе кіраўнік Украінскага інстытута нацыянальнай памяці Антон Драбовіч казаў, што дэкамунізацыя манумента «Бацькаўшчына-маці» будзе каштаваць вельмі дорага. Паводле яго слоў, у Інстытута электразваркі імя Патона ёсць рашэнне, як дэмантаваць савецкі герб, але яно дарагое.

«Праблема ў чым? Каб проста зрэзаць яго ці нагрузіць люлькай — яна можа проста пераважыць.

Там вельмі складаная інжынерная канструкцыя, яе нельга разбалансаваць, там маятнік у руцэ з мячом, які ўраўнаважвае статую. Калі мы павесім шмат інжынерных прыладаў, каб здымаць, дэмантаваць гэты шчыт, ён можа перакуліць статую», — тлумачыў Драбовіч.

Згодна з прынятым у 2015 годзе Законам аб забароне камуністычнай сімволікі мясцовыя ўлады абавязаныя знесці ўсе помнікі савецкім дзеячам. Але нягледзячы на тое, што помнік «Бацькаўшчына-маці» звязаны з камуністычным рэжымам, яго вырашылі не дэмантаваць. А савецкі герб са шчыта збіраліся прыбраць калісьці пазней.

«Бацькаўшчына-маці» — манументальная скульптура ў Кіеве, размешчаная на высокім правым беразе Дняпра на тэрыторыі Нацыянальнага музея гісторыі Украіны ў Другой сусветнай вайне. Адкрытая ў 1981 годзе, лічыцца самай высокай манументальнай скульптурай у Еўропе.

Каментары

Расія ўнесла ў папярэдні спіс ЮНЕСКА Брэсцкую крэпасць. Але чаму Расія?7

Расія ўнесла ў папярэдні спіс ЮНЕСКА Брэсцкую крэпасць. Але чаму Расія?

Усе навіны →
Усе навіны

У Латвіі паказалі фота дрона, які ўпаў на ўсходзе краіны3

Безыдэйная і безгустоўная халтура. Канцэпцыю новага гістарычнага музея для Лукашэнкі рыхтавалі ў спешцы15

Як дзяцей у Германіі пазбаўляюць ад страху чытання ўслых? У школу клічуць сабаку-слухача! 3

Веласіпедыстаў зноў абавяжуць спешвацца на пешаходных пераходах. Самакатчыкаў таксама6

Івулін і Астапеня запусцілі падарожна-культурніцкае шоу «Гэта топ!» ВІДЭА11

Нарэшце пойдуць дажджы

Сёння пачынаюць судзіць гісторыка Ігара Мельнікава2

Што цяпер чуваць пра воспу малпаў, якую месяц таму абвясцілі пагрозай свету?1

«Мама, ён ударыў яго аб дрэва!» Падрабязнасці жорсткага забойства кацяняці ў Мінску1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія ўнесла ў папярэдні спіс ЮНЕСКА Брэсцкую крэпасць. Але чаму Расія?7

Расія ўнесла ў папярэдні спіс ЮНЕСКА Брэсцкую крэпасць. Але чаму Расія?

Галоўнае
Усе навіны →