Запушчаны збор сродкаў для падрыхтоўкі да школы дзяцей палітвязняў
Пяць фондаў і ініцыятыў абʼядналі намаганні, каб дапамагчы сабраць у школу дзяцей палітвязняў, паведамляе Офіс Святланы Ціханоўскай.
Гэта фонды «Краіна для Жыцця», BYSOL, ініцыятыва дапамогі палітычным зняволеным у Беларусі «Dissidentby», абʼяднанне «RAZAM eV» і дабрачынная арганізацыя «Littowin LIONS CLUB».
Яны запусцілі збор на падтрымку семʼяў палітвязняў, у якіх ёсць школьнікі. На кожнае дзіця выдзяляецца па 75 еўра.
Каб атрымаць дапамогу, трэба запоўніць форму па спасылцы. Заяўкі прымаюцца да 10 жніўня.
«Збіраць дзяцей у школу — дорага і складана, а семʼям палітвязняў яшчэ складаней. Але беларус беларусу беларус — таму пяць ініцыятыў абʼядналі свае намаганні», — гаворыцца ў паведамленні.
А падтрымаць збор можна па спасылках: BYSOL, «Краіна для Жыцця», Dissidentby.
Каментары