Cпартсменаў і трэнераў па новым законе абавязалі ведаць дзяржаўны гімн
Гэта прадугледжана законам «Аб змяненні законаў па пытаннях фізічнай культуры і спорту».
Новы закон распрацаваны з «улікам практыкі прымянення дзеючага закона аб фізічнай культуры і спорце, і ўлічвае асаблівасці і сучасны стан грамадскіх адносін у сферы фізічнай культуры і спорту, дынаміку іх развіцця».
Сярод іншага, законам прадугледжваюцца дадатковыя абавязкі спартсмена і трэнера, такія, як веданне тэксту дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.
Таксама рэгламентуюцца пытанні выкарыстання дзяржаўных сімвалаў Беларусі і сімвалаў іншых дзяржаў пры правядзенні спартыўных і спартыўна-масавых мерапрыемстваў, паведамляе Прэсбол.
Каментары