Гісторыя44

Гісторык: Варагі загаспадарылі на Русі, бо заслугі ставілі вышэй за выслугу

У першым выпуску гістарычнага падкаста «База», прысвечанага Полацкай зямлі, гісторык Сяргей Емельянаў звярнуў увагу на цікавы ракурс «прызвання варагаў». Чаму гэтых варагаў агулам звалі і чым яны былі настолькі лепшыя за мясцовых, што прыйшлі і пачалі кіраваць, пераказвае ў тэлеграм-канале «Беларускі Бабілон» гісторык Цімафей Акудовіч.

Прызванне варагаў. Карціна Віктара Васняцова. 1909 год

Існуе побытавае меркаванне, нібыта вікінгі стаялі ледзь не на іншай прыступцы эвалюцыі, таму і загаспадарылі ў варвараў-славянаў. Уся тэорыя антынарманістаў паўстала якраз, каб зняпраўдзіць гэты тэзіс (калі хто не ведае пра нарманістаў — антынарманістаў, тым больш раю паглядзець падкаст).

Але калі браць толькі палітычную тэорыю, то ўсё было значна прасцей. Верагодна, вікінгі па ўзроўні тэхналогій не дужа адрозніваліся ад мясцовых плямёнаў, апроч адной рэчы.

Славянскія і фіна-вугорскія аб'яднанні жылі ў IX стагоддзі яшчэ па правілах племяннога ладу, калі ўладу ў родзе меў старэйшы з гэтага роду, а племя адпаведна кіравалася супольным рашэннем старэйшын. І гэта было вельмі проста і натуральна.

Бо шмат стагоддзяў існавала зразумелая вертыкаль: улада прыходзіла з вопытам і узростам.

Вікінгі ж пачалі актыўна выкарыстоўваць іншую мадэль —

яны пачалі выбіраць конунгаў. Гэта значыцца адкінулі жвачку «падрасці, тады і пакіруеш» і пачалі выбіраць сабе кіраўніка наўпрост з самых прабіўных і амбітных.

І працэдура гэта, відаць была няпростая і крывавая, але выгодная. Апроч іншага, такая мадэль была зручная, бо адзін конунг мог аб'яднаць вакол сябе розныя роды і сем'і, таму што ён ад пачатку быў чужы для ўсіх і не меў арганізацыйных межаў. Радавы ж старэйшына быў абмежаваны сваім племенем і родам.

Магчыма, якраз гэтае ноў-хаў і спадабалася чудзі, славенам і крывічам, якія спачатку афігелі ад нахабства прышлых малойцаў і выгналі іх за парушэнне субардынацыі і знявагі узроставай вертыкалі, а пасля агледзеліся і зразумелі, як гэта зручна — выбіраць князя за заслугі, а не за выслугу.

Але прыкол у тым, што зразумеўшы гэта, яны не былі ў стане выбраць самі свайго князя. Бо проста яшчэ не ўмелі выбіраць. Вось і паклікалі назад вікінгаў.

Выходзіць, што глабальную перавагу над славянамі і фіна-вуграмі вікінгам дало проста іншае размеркаванне ўлады ўнутры племені праз уменне выбіраць.

Ёсць пра што падумаць.

Каментары4

  • Rusin
    22.07.2022
    Valadzimir, Доктор исторических наук, автор «Нарыса гісторыі Беларусі ад старажытнасці да канца XVІІІ ст.» Геннадий Саганович: Радикальные «литвины» подозрительно наивные. Ученые первоначальную балтскость Литвы не ставят под сомнение.
    Нет никаких оснований для того, чтобы подвергать сомнению факты существования литовцев как балтского этноса.  Позицию радикальных литвинистов, выступающих против историзации названия Беларусь, твердящих о «литвинскости» белорусов как настоящих наследников истории ВКЛ и отказывающих в этом литовцам, называя их жамойтами, считаю не просто антиисторической и подозрительно наивной (ведь как можно изменить название? повернуть вспять процесс формирования нации?), но и деструктивной.
  • Ганна
    22.07.2022
    Вялікі дзякуй стваральнікам гэтага падкаста за цікавы фармат, сапраўдную гутарку аб нашай гісіорыі і паходжанні асобнай і асаблівай Зямлі Палацкай - жыва і займальна ⭐️☺️ Пішу з Польшчы, пераехала сюды у студзені і дужа сумую за такія магчымасці паслухаць лагодную беларускую гутарку і нестандартнае тлумачэнне вядомых звестак, і шмат новага таксама.

    Чакаю на новыя выпускі!
  • Жар
    22.07.2022
    Valadzimir, дайце прыклады з гісторыі заваяваньня варагамі славянскага ўсходу еўропы. Хіба варагі не трымалі гандлёвыя шляхі з Заходне-Паўночнай часткі еўропы на поўдзень яшчэ да міграцыі славян на ўсход еўропы ? Яны таму й панавалі, што ў якасьці гаспадароў прымалі славян на кантраляваныя тэрыторыі паўночнага ўсходу еўропы, хаця тыя колькасна значна пераўзыходзілі тых варагаў. Таму й першыя княствы ды дзяржаваўтварэньні на паўночным усходзе еўропы былі славянскія з варажскім княжаньнем. Дарэчы, некалі даўно, тут, на сайце НН, быў артыкул пра дасьледваньні генэтыкаў, зь якіх вынікала, што ў беларусаў найбольшае генетычнае падабенства з норгамі, амаль на 50 адсоткаў... :))

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны27

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны

Усе навіны →
Усе навіны

У Тайландзе жанчына метадычна забіла цыянідам 14 сяброў 

Навукоўцы знайшлі спосаб зрабіць памідоры саладзейшымі1

Расія наносіць масіраваны ракетны ўдар па Украіне4

У Германіі памёр навуковец Міхаіл Ерамец. Ён нарадзіўся ў Пінску1

У Гродне і раёне ўведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі1

Офіс Ціханоўскай пракаментаваў экстрадыцыю Васіля Верамейчыка18

Даныя ўсіх карыстальнікаў Pokemon GO цяпер ператворацца ў глабальную мапу мясцовасці8

Байдэн спіша частку доўгу Украіне1

Трамп абмовіўся, што гатовы пайсці на трэці тэрмін. А ці магчыма такое ў ЗША ўвогуле?9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны27

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны

Галоўнае
Усе навіны →