Былая журналістка ладзіць файныя этнаграфічныя фотасесіі і называе дзве прычыны, чаму варта такое паспрабаваць ФОТА
Былая журналістка Ларыса Шчыракова стала арганізоўваць этнафотасесіі. Кожны, хто хоча атрымаць фотаздымак у аўтэнтычным беларускім нацыянальным адзенні, можа звярнуцца да гамяльчанкі.
У сваім доме ў Гомелі Ларыса Шчыракова стварыла этнакуток, дзе сабраныя ўзоры рэгіянальнага адзення, прадметы вясковага побыту і іншыя рэчы з нацыянальным беларускім каларытам.
«Сябры, замовіўшы ў мяне этнафотасесію, вы заб’яце двух зайцаў: атрымаеце файныя фотачкі і дапаможаце мне перажыць цяжкія часы!» — піша ў абвестцы Ларыса.
Шчыракова — вядомая гомельская незалежная журналістка. Праз сітуацыю ў краіне вымушаная была прыпыніць гэтую працу.
Каментары