Здароўе33

Навукоўцы расказалі, якія рызыкі для здароўя нясе паўторнае заражэнне кавідам

Паўторны кавід можа прывесці да новых рызыкаў сур'ёзных медыцынскіх праблемаў, шпіталізацыі і нават смерці, паказала новае даследаванне.

Фота: wikimedia.org

Абарона, якая забяспечваецца вакцынамі і імунітэтам, значна палепшыла вынікі лячэння Covid з першых дзён пандэміі, і паўторныя інфекцыі звычайна працякаюць менш цяжка, чым першыя выпадкі. Але кожная новая інфекцыя нясе рызыку медыцынскіх праблем, уключаючы шпіталізацыю, смерць і працяглыя хваробы, паводле папярэдніх даных даследавання, праведзенага сярод пацыентаў сістэмы аховы здароўя Кіраўніцтва па справах ветэранаў (VA).

Гэта своечасовыя высновы, кажуць лекары, бо больш заразныя штамы амікрон BA.4 і BA.5 ужо распаўсюджваюцца і, як чакаецца, зробяць рэінфекцыі больш частымі.

Па словах Эрыка Топаль, заснавальніка і дырэктара біямедыцынскага даследчага цэнтра Scripps Research Translational Institute у Ла-Джолла, Каліфорнія, даследаванне з'яўляецца першым, у якім паўторныя выпадкі заражэння разглядаюцца вельмі грунтоўна. «Гэта сапраўды вялікія выбаркі, і ў іх добрыя статыстыкі», — дадае ён.

Паўторны кавід можа нанесці менш моцны ўдар, чым першы, але кожны выпадак можа нанесці значную шкоду арганізму, гаворыцца ў даследаванні. Такім чынам, з часам рызыка развіцця праблем ўзрастае кожнага разу, калі вы хварэеце на кавід.

Рызыка развіцця такіх захворванняў, як праблемы з лёгкімі і сэрцам, найбольш высокая ў першыя 30 дзён пасля заражэння. Для большасці захворванняў гэтая рызыка павышаная на працягу шасці месяцаў і павялічваецца з кожнай наступнай інфекцыяй.

Напрыклад, са ста чалавек з паўторнай інфекцыяй і ста чалавек, у якіх была толькі адна інфекцыя, у пяці чалавек з паўторнай інфекцыяй на працягу шасці месяцаў развіліся праблемы з лёгкімі, дыхальнымі шляхамі або сэрцам.

«Рэінфекцыя можа быць больш лёгкай, але яна ўсё роўна павялічвае рызыку», — кажа Зіяд Аль-Алі, начальнік аддзела даследаванняў і распрацовак у сістэме аховы здароўя Сэнт-Луіса і клінічны эпідэміёлаг Вашынгтонскага універсітэта ў Сэнт-Луісе, які ўзначальваў даследаванне.

Даследчыкі параўналі электронныя медыцынскія карты трох груп людзей: больш за 257 тысячаў чалавек з адной пацверджанай інфекцыяй Covid-19, каля 39 тысяч чалавек з двума або больш захворваннямі і кантрольную групу з больш чым пяці мільёнаў чалавек, у якіх не было Covid-19.

Па словах Амеша Адальі, старэйшай навуковай супрацоўніцы Цэнтра аховы здароўя Джона Хопкінса, якая не брала ўдзелу ў даследаванні, адна з агаворак у тым, што пацыенты Кіраўніцтва па справах ветэранаў старэйшыя і, як правіла, маюць мноства спадарожных захворванняў. Напрыклад, у здаровага ў цэлым падлетка «наўрад ці так жа значна павялічыцца рызыка», як у пажылога, кажа доктар Адалья.

Акрамя таго, пацыенты, якія звярнуліся да лекара з нагоды паўторнай інфекцыі, хутчэй за ўсё, мелі больш сімптомаў, чым тыя, хто не звяртаўся па медыцынскую дапамогу і не трапіў у даследаванне, адзначае доктар Адалья.

Тым не менш, «лепш не заразіцца, чым заразіцца», — кажа яна, — Паўторныя інфекцыі — гэта нядобра, нават калі яны, верагодна, будуць паўсюднымі».

Па словах доктара Топаль, паўторныя захворванні непакояць, бо новыя варыянты амікрона больш заразныя і мацней аслабляюць імунітэт. «Мы рухаемся ў самую неспрыяльную зону паўторных заражэнняў з пачатку пандэміі», — кажа Топаль.

Новыя дадзеныя Упраўлення нацыянальнай статыстыкі (ONS) Вялікабрытаніі паказалі, што рызыка паўторнага заражэння кавідам была ў сем разоў вышэйшай, калі цыркулявалі штамы «амікрон» у параўнанні са штамамі «дэльта». ONS, разглядаючы перыяд з ліпеня 2020 года па чэрвень 2022 года, таксама выявіла, што імавернасць паўторнага заражэння кавідам вышэйшая ў маладзейшых людзей, а таксама ў не прывітых.

У даследаванні не разглядаўся параўнальны цяжар паўторных інфекцыяў. Па словах Лаіта Абу-Радада, прафесара эпідэміялогіі інфекцыйных захворванняў у Weill Cornell Medicine-Qatar, які вывучае рэінфекцыі Covid-19 ў Катары, іншыя даследаванні паказалі, што цяжкасць паўторнай інфекцыі значна ніжэйшая ў параўнанні з першым выпадкам.

Даследаванне пралівае святло на тое, як паўторныя выпадкі кавіду могуць ствараць небяспеку для здароўя, кажа доктар Абу-Радад. «Чым больш інфекцыяў мы атрымліваем, тым больш пашкоджанняў адбываецца, і тым больш імавернасць таго, што хвароба пройдзе цяжка», — кажа доктар Абу-Раддад аб даследаванні VA.

Лекары пакуль не ведаюць, як менавіта паўторныя інфекцыі ўплываюць на арганізм. Імунітэт ад папярэдняй інфекцыі або вакцына могуць зменшыць цяжкасць працякання хваробы, таму што імунная сістэма знаёмая з вірусам і можа лепш справіцца з ім другі ці трэці раз.

Але калі першая інфекцыя Covid-19 аслабляе імунную сістэму і адзін або некалькі органаў, выклікаючы праблемы, якія могуць быць непрыкметныя спачатку, наступныя інфекцыі могуць яшчэ больш пашкодзіць гэтыя органы і праблемы стануць заўважнымі.

Каментары3

  • American
    07.07.2022
    імавернасць паўторнага заражэння кавідам вышэйшая ў маладзейшых людзей, а таксама ў не прывітых
    https://d3kcf2pe5t7rrb.cloudfront.net/294921

    риск заражения абсолютно одинаков у привитых или не привитых. разница лишь в протекании самого заболевания. привитые могут не осознавать что имеют вирус и при этом разносят его окружающим. еслибы не массовые прививки о ковиде можно было бы уже забыть, а так новые штаммы генерируются быстрее привитыми гражданами. да  и сам вирус синтезированный в лаборатории ведет себя непредсказуемо и тем опасен для окружающих. ....
  • Cosmo
    07.07.2022
    La Lolla правільна вымаўляюць як Ла Хоя (а не Ла-Джолла). Гэта гішпанскі тапанім.
  • Максим Дизайнер
    09.07.2022
    Отупение третьей степени

Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава11

Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава

Усе навіны →
Усе навіны

У возеры Свіцязь забаранілі купацца. У чым прычына?

Mercedes урэзаўся ў Fiat, а пасля збіў двух чалавек

Трамп стаў найстарэйшым кандыдатам на пасаду прэзідэнта ЗША ў гісторыі5

Мінск апынуўся ў топе самых танных гарадоў свету — за жыллё трэба плаціць у 10 разоў менш, чым у Нью-Ёрку6

Першыя праблемы беларусаў на Алімпіядзе ў Парыжы. Весляры ўжо там, а лодкі не прапусцілі 

Топавы амерыканскі часопіс спрагназаваў, колькі беларусы заваююць медалёў на Алімпіядзе. У расіян будзе нуль

Харыс заручылася дастатковай падтрымкай для вылучэння кандыдатам у прэзідэнты

Пуцін зрабіў Z-спевака Шамана заслужаным артыстам Расіі5

Еўрасаюз пачынае перамовы пра бязвізавы рэжым з Арменіяй3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава11

Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава

Галоўнае
Усе навіны →