Эйсмант: Замест гімна Лігі чэмпіёнаў мы будзем слухаць гімны Беларусі і Расіі
Кіраўнік дзяржаўнага тэлебачання Іван Эйсмант у праграме «Марков. Ничего личного» праанансаваў, што Лігі чэмпіёнаў на БТ больш не будзе. Але нічога страшнага, бо ён купіць правы на паказ расійскіх спартыўных лігаў.
«Не хочаце, каб мы глядзелі еўрапейскія і амерыканскія фільмы, — будзем глядзець беларускія і расійскія. Не хочаце, каб мы слухалі гімн Лігі чэмпіёнаў, — мы будзем слухаць гімны Беларусі і Расіі. Мы купім правы расійскай футбольнай, валейбольнай лігі або КХЛ», — адзначыў Эйсмант.
Таксама ён заявіў, што ёсць нейкія схемы, якія нібыта дазволяць атрымліваць пажаданы кантэнт абхаднымі шляхамі. І што нібыта бізнэсоўцы, у адрозненне ад палітыкаў, самі хочуць працаваць з Беларуссю і «не мы, а яны часта шукаюць шляхі, як абысці санкцыі, якія ўвяло іх кіраўніцтва».
Каментары