Здарэнні

Жыхар Брэста вырошчваў наркатычныя каноплі дома ў вазонах

42-гадовы берасцеец вырошчваў сыравіну для марыхуаны і гашышу ў вазонах, але не ставіў вытворчасць на паток. Калі ім зацікавілася міліцыя, ён патлумачыў, што вырошчваў каноплі для асабістага спажывання, піша «Вечерний Брест».

Фота ілюстрацыйнае

У дачным доме, размешчаным у Брэсцкім раёне, аператыўнікі выявілі сем вазонаў з раслінамі і абсталяванне для вырошчвання нарказмяшчальных культур. Была прызначаная экспертыза наркотыкаў.

«Судовыя эксперты вызначылі, што гэтыя расліны ўтрымліваюць асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва. Могуць быць выкарыстаныя для вырабу небяспечных наркатычных сродкаў (марыхуана, гашыш, гашышны алей)», — паведамілі ў Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз.

У дачыненні да берасцейца распачалі крымінальную справу.

Каментары

Мы здабылі лічбы імпарту расійскай нафты. З іх ясна, як Лукашэнка кампенсуе страты ад санкцый9

Мы здабылі лічбы імпарту расійскай нафты. З іх ясна, як Лукашэнка кампенсуе страты ад санкцый

Усе навіны →
Усе навіны

Прэзідэнтам Грузіі абраны Міхаіл Кавелашвілі8

Колькі каштуе пакатацца на лыжах гэтай зімой?

Расія пачала вывад войскаў з Сірыі4

Сёння ўначы ў Беларусі было да мінус 12, прычым на поўдні краіны

Беларуская чыгунка паскорыць рух некаторых цягнікоў у абласныя цэнтры

У Віцебску пасля пажару ў ГЦ «Беларусь» ратавальнікі не знайшлі людзей у памяшканнях

Парламент Паўднёвай Карэі абвясціў імпічмент прэзідэнту3

Беларускі аўтобусны перавозчык абвясціў пра зніжку 50 працэнтаў на шэраг замежных маршрутаў1

Шмат драўляных канструкцый. Чаму ўскладнялася тушэнне пажару ў ГЦ «Беларусь» у Віцебску4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мы здабылі лічбы імпарту расійскай нафты. З іх ясна, як Лукашэнка кампенсуе страты ад санкцый9

Мы здабылі лічбы імпарту расійскай нафты. З іх ясна, як Лукашэнка кампенсуе страты ад санкцый

Галоўнае
Усе навіны →