Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заклікаў канцлера Германіі Олафа Шольца зрабіць «моцны крок» і наведаць Кіеў 9 мая.
Пра гэта ён заявіў у выступе перад прадстаўнікамі брытанскага аналітычнага цэнтра Chatham House.
«Ён запрошаны, запрашэнне адкрытае, яно ёсць ужо некаторы час. Яго запрашаюць прыехаць ва Украіну, ён можа зрабіць гэты вельмі магутны палітычны крок — прыехаць 9 мая ў Кіеў. Я не тлумачу значэнне, я думаю, вы дастаткова адукаваныя, каб зразумець, чаму», — сказаў Зяленскі.
Каментары