Расійскія салдаты рыліся ў кватэры беларускага паэта Прылуцкага. Зірніце, як яна выглядае пасля гэтага
Беларускі паэт Сяргей Прылуцкі даўно жыве ва Украіне, і ягоны дом — у сумнавядомай цяпер на ўвесь свет Бучы. Цяпер, пасля адступлення расійскіх войскаў, ён даведаўся, што з ягонай кватэрай. У ёй падчас адсутнасці гаспадароў наводзілі «парадак» іншыя людзі.
Вось так цяпер кватэра выглядае.
Сяргей Прылуцкі піша ў Фэйсбуку:
«Перарылі ўсе шуфляды і нычкі. Стары дагістарычны комп з архівам фотак не забралі. Невядома, што там у іншых пакоях. Але ў іншых кватэрах жэсць паболей нашай».
Сярод іншага марадзёры забралі з кватэры і ікону.
Каментары