Лукашэнка распавёў пра «сакрэтную аперацыю» па вяртанні дальнабойшчыкаў з Украіны
Аляксандр Лукашэнка на пасяджэнні Рады бяспекі заявіў, што для таго каб вярнуць у краіну беларускіх дальнабойшчыкаў, якія затрымаліся з-за вайны ва Украіне, спецслужбам прыйшлося праводзіць спецыяльную аперацыю.
«Дайшло да таго, што гэтыя нягоднікі сталі захопліваць там нашых людзей, перш за ўсё — кіроўцаў аўтамабіляў, якія трапілі ў той час туды. Арыштавалі паўтары тысячы ці колькі там нашых вагонаў, захапілі нашы аўтамабілі і да сотні нашых хлопцаў, якія кіравалі гэтымі фурамі» — расказаў ён.
Па словах Лукашэнкі, ён папярэдзіў украінцаў, што вымушаны будзе правесці спецыяльную аперацыю па вызваленні людзей.
«Мы такую спецыяльную аперацыю правялі і ўсіх нашых людзей вызвалілі. Я не ўнікаю ў дэталі, на тое яна і спецыяльная аперацыя, але, Іван Станіслававіч (звяртаючыся да Церцеля), трэба ўсіх хлопцаў, якія праводзілі гэтую аперацыю, прадставіць да дзяржаўных узнагарод. Бліскуча правялі, што вы нават не заўважылі», — дадаў Лукашэнка.
Каментары