Свет

Заснавальнік расійскай сеткі грамадскага харчавання пры сыход «Макдональдс» з Расіі: Мы так, як яны, рабіць не ўмеем

Заснавальнік расійскай сеткі «Церамок» Міхаіл Ганчароў у пасце ў Фэйсбуку распавёў, чаму расіяне не змогуць зрабіць свой «Макдональдс».

«Месца «Макдональдс» ў Расіі, вядома ж, ніхто не зойме, бо аналагічнага па складанасці і сістэме бізнэсу ў Расіі ні ў каго цяпер проста няма. Не зойме яшчэ і па той простай прычыне, што сярэдні чэк і кошт страў у «Маку» заўсёды былі экстрэмальна нізкія. Але тут важна патлумачыць дзве рэчы:

1. «Макдональдс» першапачаткова спраектаваны тэхналагічна як бізнэс для працы па экстрэмальна нізкіх коштах, гэта свайго роду дыскаўнтар. Заўважце, што «Макдональдс» менавіта спраектаваны, і менавіта тэхналагічна.

2. «Церамок» і іншыя прадстаўнікі расійскага бізнэсу не ствараліся як канкурэнты «Макдональдс», проста таму што мы так, як яны, рабіць не ўмеем. Ні тэхналагічна, ні з пункту гледжання менеджменту і маркетынгу. Можна нас за гэта лаяць, але давайце тады ўжо лаяць і нашых навукоўцаў за тое, што яны не лаўрэаты Нобелеўскіх прэмій, і нашых інжынераў, што яны не стварылі айфон у Расіі, і за многае іншае. Асабліва ўражлівым, каб не мучыцца ад нашай адсталасці, прапаную адразу галавой аб сцяну біцца. Толькі невукі лічаць, што ўсё гэта можна вось так сесці і стварыць за 2-3 месяцы або за 2-3 гады. І яшчэ большыя невукі лічаць, што калі не скнарнічаць і не красці, то і кошты ў церамкоў будуць нізкія, і айфоны ў краіне з'явяцца».

Міхаіл Ганчароў піша, што бізнэс накшталт «Макдональдс»

«зʼяўляецца за кошт дзесяцігоддзяў цяжкай працы сотняў тысяч кіраўнікоў, маркетолагаў і інжынераў, ды яшчэ і з дапамогай стымулюючых развіццё (!) мер урада».

«Пакуль у нас гэтых мер няма ўвогуле. Нават наадварот, тыя меры і рэжымы працы, што ёсць, стымулююць дэградацыю і загніванне любога буйнога бізнэсу. За ўсе 32 гады ў бізнэсе я не бачыў ніводнай спробы нашай дзяржавы дапамагчы і стымуляваць развіццё бізнэсу. Магчыма, у іншых галінах гэта і было, але за 32 гады я з такімі мерамі не сутыкнуўся», — піша вядомы расійскі бізнэсовец.

«Макдональдс», як і шмат іншых сусветна вядомых кампаній, заявіў пра свой сыход з расійскага рынка з-за вайны ва Украіне.

На гэта спікер Дзярждумы Валодзін заявіў, што на месцы рэстаранаў «Макдональдс» павінны быць адкрытыя «У дзядзі Вані» з захаванымі працоўнымі месцамі, але ніжэйшымі цэнамі.

Каментары

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць2

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць

Усе навіны →
Усе навіны

У Азербайджане арыштавалі стрыечнага брата коміка Ідрака Мірзалізадэ. Былога выкладчыка БДУ падазраюць у дзяржздрадзе

Трансгендарная дачка Ілана Маска адказала на яго гучныя заявы12

У дзень цырымоніі адкрыцця Алімпіяды ў Францыі адбыліся дыверсіі на чыгунцы1

У Мінску пачалі судзіць пяць чалавек па гучнай справе за «падрыхтоўку тэракту ў Дзень перамогі»3

Якая сетка кафэ самая распаўсюджаная ў Беларусі? Гэта не «Бургер Кінг» і не былы «Макдональдс»2

95-гадовая жанчына патанула ў каркасным басейне ў Лёзненскім раёне1

Марыя Васілевіч расказала, як стала вядучай «Калыханкі». Кажа, гэта не дзеля папулярнасці6

Даляр на таргах апускаўся ніжэй за 3,10 рубля1

«Байсол» збірае грошы для дзяцей палітвязняў перад школай — яшчэ можна падтрымаць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць2

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць

Галоўнае
Усе навіны →