Японія ўвяла новыя санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў і прадпрыемстваў — спіс
Японія ўвяла новыя санкцыі супраць Расіі і Беларусі праз уварванне РФ ва Украіну, паведамляе МЗС краіны.
Актывы фізічных і юрыдычных асоб, якія трапілі пад новыя абмежаванні, замарожваюцца. Акрамя таго, забараняюцца пастаўкі тавараў падвойнага прызначэння ў Беларусь і экспарт на адрас Мінабароны Беларусі і «Інтэграла».
Сярод беларусаў і прадпрыемстваў, якія уключаныя ў санкцыйны спіс:
— Віктар Лукашэнка,
— Дзмітрый Лукашэнка,
— Наталля Качанава,
— Наталля Эйсмант,
— Іван Кубракоў,
— Дзмітрый Гара,
— Андрэй Швед,
— Алег Гайдукевіч,
— Аляксей Алексін,
— Мікалай Варабей,
— Аляксандр Шатроў,
— Аляксандр Зайцаў,
— «Белтэхэкспарт»,
— Synesis Group,
— «Агат — электрамеханічны завод»,
— «140-ы рамонтны завод»,
— «Белшына»,
— Dana Holdings/Dana Astra,
— Sohra Group,
— «Брэміна Груп»,
— «Новая нафтавая кампанія»,
— «Гродна Азот».
Персанальныя санкцыі Японія таксама ўвяла супраць прэс-сакратара прэзідэнта РФ Дзмітрыя Пяскова, намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Расіі Дзмітрыя Козака, Аляксея Громава і Сяргея Кірыенкі, кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава, прадпрымальнікаў Барыса Ратэнберга і Алішэра Усманава, тэлевядучага Уладзіміра Салаўёва.
Каментары