Свет

Фэйкавыя відэа з пакутамі рускамоўных. Разведка ЗША рассакрэціла план магчымага ўварвання Расіі ва Украіну

Каб пачаць вайну супраць Украіны, у якасці сучаснага «Гляйвіца» Расія можа стварыць фэйкавае відэа аб наступствах атакі, нібыта ажыццёўленай Украінай на расійскую тэрыторыю або на акупаваную тэрыторыю на ўсходзе Украіны. ЗША лічаць інфармацыю настолькі важнай, што для прадухілення такога сцэнару вырашылі апублікаваць яе, паведамляе NYT.

Відэа павінна расказваць аб «генацыдзе расейскамоўнага насельніцтва». Напад на Украіну могуць спрабаваць апраўдаць абаронай такога насельніцтва.

Запланаванае відэа распрацоўваюць вельмі старанна, каб стварыць мацнейшы эфект. У ім будуць яркія дэталі, а таксама вялікая колькасць трупаў. Людзі нібыта памруць у выніку выбухаў падчас атакі. Таксама плануюць паказаць разбурэнні, падробленую ўкраінскую вайсковую тэхніку, магчыма, фэйкавыя «доказы» выкарыстання турэцкіх дронаў. Таксама задзейнічаюць акцёраў, якія сыграюць рускамоўных сведак нападу.

Амерыканскія чыноўнікі не сказалі, хто менавіта ў Расіі планаваў аперацыю, але высокапастаўлены чыноўнік адміністрацыі Байдэна распавёў, што «расійская разведка цесна ўцягнутая ў гэтыя намаганні».

Хоць і незразумела, ці ўхвалілі гэтую аперацыю вышэйшыя расійскія чыны, у ЗША ўпэўненыя, што яна сур'ёзна разглядаецца. Расейцы, па словах NYT, ужо знайшлі трупы для выкарыстання ў відэа, абмяркоўвалі акцёраў, якія сыграюць сведак, і запланавалі, як зрабіць так, каб ваенная тэхніка на відэа выглядала ўкраінскай альбо натаўскай.

Аналагічную інфармацыю паведамляе The Washington Post.

WP удакладняе, што гэты план звязаны з іншымі змовамі, якія былі раскрытыя заходняй разведкай.

«Вядома, усе яны звязаны, але гэта канкрэтная аперацыя, прызначаная для стварэння патэнцыйнай падставы», — заявіў адзін з амерыканскіх чыноўнікаў, які абазнаны ў пытанні.

Чаго хоча Расія і якім будзе вялікае ўварванне РФ ва Украіну. Апублікаваныя сцэнары

Давід і Галіяф: параўноўваем сілы расійскай і ўкраінскай армій

Каментары

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства12

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы сталі меней ездзіць у Літву — статыстыка3

Гоншчыка Формулы-1 Мазепіна, сына мільярдэра беларускага паходжання, абвінавачваюць у згвалтаванні эскортніцы22

Ціханоўская адказала на навагодні зварот Зяленскага33

Купалавец Дзмітрый Есяневіч адказаў, ці пагадзіўся б цяпер зняцца ў расійскім серыяле6

«Былі дзве сур'ёзныя аперацыі». Экс-кіраўнік Нацбанка Багданкевіч перанёс анкалогію6

Бясконцы yesterday Вінцэся Мудрова

Дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства казаў, што прасцей за ўсё працаваць па законе. Цяпер яго судзяць за хабар6

У навагоднюю ноч згубіўся сабака Маі Санду — уцёк, спужаўшыся феерверкаў3

82 рублі за таксі — і гэта не ў Мінску!2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства12

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства

Галоўнае
Усе навіны →