Эканоміка

У ЕАЭС думаюць, каб самім адмовіцца ад SWIFT, не чакаючы заходніх санкцый

Беларусь, Расія, Казахстан, Арменія і Кыргызстан, якія ўваходзяць у Еўразійскі эканамічны саюз, маюць намер знізіць далрызацыю разлікаў ва ўзаемным гандлі, а таксама думаюць над тым, каб адысці ад выкарыстання сістэмы SWIFT. Пра гэта заявіла афіцыйная прадстаўніца Еўразійскай эканамічнай камісіі Ія Малкіна, піша zerkalo.io.

Фота: timbrk / depositphotos.com

«Ва ўнутраных узаемных разліках краін ЕАЭС плацяжы ў нацыянальных валютах паступова павялічваюцца — з 63% у 2013-м да 74%, па апошніх справаздачных дадзеных. Пры гэтым доля даляра знізілася з 30% у 2013 годзе да 20%. Гэта наўпрост спрыяе зніжэнню нашай залежнасці ад глабальных плацежных сістэм»,

— паведаміла Ія Малкіна.

Яна таксама ўдакладніла, што адзін з прыярытэтаў у ЕАЭС — «далейшае павышэнне ролі нацыянальных валют ва ўзаемных разліках». А таксама

«для скарачэння тэрмінаў разліковых аперацый у нацыянальных валютах, а таксама зніжэння транзакцыйных выдаткаў неабходна прапрацаваць пытанне аб выключэнні замежных банкаў-карэспандэнтаў з маршрутызацыі і правядзення плацяжоў, выключаючы выкарыстанне сістэмы SWIFT». 

Тое, што Беларусь і Расію могуць адключыць ад SWIFT у рамках заходніх санкцый, яна не выключыла, але адзначыла, што «відавочна, што абмежаванні ў цэлым ўдараць па сусветнай эканоміцы».

Раней беларускія банкі падключыліся да расійскай сістэмы перадачы фінансавых паведамленняў (СПФС). Гэта альтэрнатыва SWIFT — міжнароднай сістэме міжбанкаўскіх плацяжоў, якая дазваляе хутка і абаронена здзяйсняць пераводы ў большасць краін свету. 

Чытайце таксама:

Заходнія СМІ: ЗША і Еўропа не адключаць Расію ад SWIFT, нават калі яна нападзе на Украіну

Беларускія банкі падключыліся да расійскага аналага SWIFT. Цяпер ім ніякія санкцыі не страшныя?

Каментары

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства12

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы сталі меней ездзіць у Літву — статыстыка3

Гоншчыка Формулы-1 Мазепіна, сына мільярдэра беларускага паходжання, абвінавачваюць у згвалтаванні эскортніцы22

Ціханоўская адказала на навагодні зварот Зяленскага33

Купалавец Дзмітрый Есяневіч адказаў, ці пагадзіўся б цяпер зняцца ў расійскім серыяле6

«Былі дзве сур'ёзныя аперацыі». Экс-кіраўнік Нацбанка Багданкевіч перанёс анкалогію6

Бясконцы yesterday Вінцэся Мудрова

Дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства казаў, што прасцей за ўсё працаваць па законе. Цяпер яго судзяць за хабар6

У навагоднюю ноч згубіўся сабака Маі Санду — уцёк, спужаўшыся феерверкаў3

82 рублі за таксі — і гэта не ў Мінску!2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства12

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства

Галоўнае
Усе навіны →