Раман Пратасевіч таксама заклікаў падаць іскі «усіх пасажыраў, якія знаходзіліся на борце» самалёта Афіны — Вільня. У чым сутнасць прэтэнзій, Пратасевіч не ўдакладніў.
Пра гэта ён заявіў сёння падчас стрыму.
Нагадаем, што Рамана Пратасевіча і Сафію Сапегу затрымалі 23 мая ў Мінску ў выніку пасадкі самалёта Ryanair, што ляцеў маршрутам Афіны — Вільня. Беларускія дыспетчары паведамілі, што на борце знаходзіцца бомба.
Паведамлялася, што Пратасевіча падазраюць па трох крымінальных артыкулах: грубае парушэнне грамадскага парадку (частка 1 артыкула 342 КК), масавыя беспарадкі (частка 1 артыкула 293 КК) і распальванне сацыяльнай варожасці (частка 3 артыкула 130 КК).
25 чэрвеня стала вядома, што Пратасевіча і Сапегу перавялі пад хатні арышт. У канцы снежня СК завяршыў расследаванне справы Сафіі Сапегі — яе абвінавачваюць па сямі артыкулах КК. Справа перададзеная ў Гродзенскі абласны суд.
Каментары