The New York Times: Расія пачала эвакуяваць сем’і дыпламатаў з Украіны
На пачатку 2022 года Расія вывезла з Украіны членаў сем'яў сваіх дыпламатычных супрацоўнікаў, піша The New York Times са спасылкай на амерыканскіх і ўкраінскіх чыноўнікаў.
5 студзеня Украіну на аўтобусах пакінулі 18 чалавек, у асноўным дзеці і жонкі расійскіх дыпламатаў, расказаў на ўмовах ананімнасці высокапастаўлены супрацоўнік украінскіх спецслужбаў. Яшчэ праз некалькі дзён каля 30 чалавек з'ехалі з пасольства РФ у Кіеве і консульства ў Львове. Па словах суразмоўцы выдання, расійскім дыпламатам у двух іншых консульствах таксама загадалі рыхтавацца да эвакуацыі.
NYT піша, што гэта можа быць часткай прапаганды, падрыхтоўкай да канфлікту або хітрасцю — або ўсім разам узятым.
Каментары