Меркаванні

Што трэба разумець у гісторыі з магчымай вайной паміж Расіяй і Украінай

Ужо некалькі тыдняў увесь свет абмяркоўвае імавернасць вялікай вайны паміж Расіяй і Украінай, нагодай для чаго стаў найбуйнейшы падвод расійскіх войскаў да граніц суседкі і агентурная інфармацыя (ці дэзынфармацыя) заходнікаў. Наколькі гэта імаверны сцэнар? Піша Арцём Гарбацэвіч.

Шантажуючы Захад, Пуцін паказвае намер падзяліць Украіну на манер Карэі, укідваючы ў заходнія СМІ інфармацыю пра гэта ад нібыта таемных «інфарматараў у Крамлі», якія перадаюць заходнікам планы і мапы.

Гэта выглядае як палітычная рыбалка: падводам войскаў Расія закінула вуду і чакае, што дзе клюне.

Самая відавочная мэта — пачаць перамовы з Байдэнам наконт еўрапейскай бяспекі, такая сабе «Ялта 2.0». Шанец для гэтага неўзабаве будзе на снежаньскім анлайн-саміце Пуціна і Байдэна. 

Спіс пажаданняў Масквы вельмі доўгі. Відавочна, яна хацела б адмовы Захаду ад любой падтрымкі апазіцыі ўнутры сваёй краіны; гарантыі неўступлення Украіны ў ЕС і НАТА і спыненне ўзаемадзеяння па ваеннай лініі; закрыцця Чорнага і Балтыйскага мораў для баявых караблёў краін, якім не належыць бераг; зняцця санкцый; прызнання «права» Расіі на ўплыў у краінах былога СССР; стрымліванне развіцця заходніх узбраенняў і вываду кантынгентаў НАТА з краін Усходняй Еўропы і гэтак далей. 

Вельмі важны момант, пасля якога пачалася эскалацыя ўздоўж украінскіх межаў, — першае выкарыстанне «Байрактара» ўкраінскім войскам для знішчэння баявой тэхнікі расійскай вытворчасці ў ДНР.

Ні марыянеткавыя ЛДНР, ні Расія не маюць тэхнікі, здольнай супрацьстаяць новым тэхналогіям — гэта выдатна паказаў канфлікт у Карабаху, дзе турэцкая зброя раздушыла расійскую. 

Прыклад дэманстратыўна ўжытага «Байрактара», відаць, даў Пуціну зразумець, што насуперак ягоным чаканням Украіна і ўкраінскае войска з кожным годам узмацняецца. І чым далей (туркі ўвогуле плануюць неўзабаве адкрыць ва Украіне завод па вытворчасці «Байрактараў»), тым цяжэй будзе яе дэстабілізоўваць.

Дзейнічаць трэба цяпер, і для гэтага складваюцца некаторыя абставіны. Гэты год характарызуецца ўнікальна высокай патрэбай Еўропы ў расійскім газе. 

Пры гэтым Захад аслаблены кавідам, у Еўропе адбываецца змена лідараў: Меркель сышла, у Францыі хутка выбары прэзідэнта, што можа рабіць ілюзорны вобраз «безуладдзя» ў Еўропе. 

Паміж саюзнікамі вялікія скандалы: аўстралійцы на карысць брытанцаў і амерыканцаў скасавалі дамоўленасць аб закупцы французскіх падлодак на $66 мільярдаў, перасварыўшы ўсіх паміж сабой. 

У той жа час Байдэн змагаецца з унутранымі праблемамі, заняты Кітаем і не хоча сварыцца з Расіяй. 

Зручны час для шантажу. 

Сама ж Расія за апошнія гады зарабіла грошай на экспарце, ЗВР складае 619 мільярдаў даляраў, што можа забяспечыць ёй часовую падушку бяспекі ў выпадку ўвядзення санкцый. 

Калі Захад адмовіць Маскве ў яе патрабаваннях, выглядае, што рускія будуць эскалаваць крызіс і мы яшчэ пабачым трагічныя, але неабавязкова катастрафічныя падзеі. 

Пра магчымасць ваеннага ўварвання ва Украіну і наступнай акупацыі шмат гаворыцца, але пакуль што гэта выглядае нерэальным сцэнарам.

Магчымасць заваяваць Украіну 100-175-тысячным войскам выглядае фантастычна. А эксперты ставяць пад сумнеў лагістычныя магчымасці РФ падтрымліваць шырокае і доўгатэрміновае наступленне.

З іншага боку, мы мала што ведаем пра гатоўнасць Украіны ваяваць. Але яна адназначна мацнейшая, чым была ў 2013-2014 гадах. 

Найбольш імаверны сцэнар — гэта распакоўка замарожанага канфлікту на Данбасе, але ў самай гратэкснай форме, з шырокай падтрымкай «апалчэння» расійскімі агнявымі сістэмамі. 

Каментары

Марыя Калеснікава сустрэлася з татам25

Марыя Калеснікава сустрэлася з татам

Усе навіны →
Усе навіны

У Абхазіі перакрылі дарогі, патрабуючы вызваліць затрыманых актывістаў апазіцыі. Што вядома1

У інтэрнэт злілі канфідэнцыйнае дасье на найбольш верагоднага кіраўніка Дзярждэпа пры Трампе. Чаго чакаць Беларусі?12

Журналісты назвалі імёны імаверных забойцаў лётчыка-перабежчыка Максіма Кузьмінава2

Пуцін даў пасмяротна Героя Расіі генералу, які загінуў у п'яным ДТЗ на матацыкле2

ТАСС апісала, як людзі з Курскай вобласці вяртаюцца ў разрабаваныя УСУ дамы. Але ў тым горадзе стаяла толькі расійская армія

У Мінску будуюць завод, які зможа перапрацоўваць усё смецце сталіцы11

Забыты на дзесяцігоддзі антыбіётык можа стаць зброяй супраць супербактэрый3

Вучоныя зафіксавалі, як сперматазоіды парушаюць адзін з законаў фізікі3

Аўтамабіль хуткай дапамогі ўрэзаўся ў агароджу на трамвайных пуцях у Мінску

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Марыя Калеснікава сустрэлася з татам25

Марыя Калеснікава сустрэлася з татам

Галоўнае
Усе навіны →