Грамадства

Адвакат: У Саакашвілі пачаліся правалы памяці падчас галадоўкі

Стан здароўя былога прэзідэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі пагоршыўся, у яго з'явіліся праблемы з памяццю. Пра гэта заявіў ягоны адвакат Ніка Гварамія, паведамляе тэлеканал Mtavari Arkhi.

Гварамія паведаміў, што палітык ужо мае сур'ёзныя праблемы са здароўем, піша РБК.

«Ён (Саакашвілі) не можа ўспомніць імёны людзей.

Ён усё яшчэ памятае мяне, але падчас размовы аказалася, што не можа ўспомніць нават імёны некаторых з яго сяброў», — распавёў адвакат.

Ён дадаў, што палітык адмаўляецца ад аглядаў дактароў, пакуль не будзе сфармаваная альтэрнатыўная медыцынская камісія. «Ён асабіста выказвае давер і павагу ўсім дактарам, аднак мяркуе, што гэты савет [дактароў] у значнай ступені кантралюецца [уладамі]», — паведаміў Гварамія.

Саакашвілі вярнуўся ў Грузію пасля васьмігадовай адсутнасці і напярэдадні правядзення ў краіне мясцовых выбараў. Быў затрыманы, распачата справа аб незаконным перасячэнні мяжы. І гэта справа стала пятай, у якім яго абвінавачваюць улады Грузіі. Па двух з іх суд ужо вынес завочным рашэнне — Саакашвілі асуджаны на дзевяць гадоў пазбаўлення волі па справах аб збіцці дэпутата Валерыя Гелашвілі і забойстве дэпутата Сандра Гіргвліяні. Дзве астатнія справы заведзеныя па артыкулах аб перавышэнні службовых паўнамоцтваў і растраце бюджэтных сродкаў.

Экс-прэзідэнт пасля затрымання аб'явіў галадоўку 1 кастрычніка. Учора яго маці звярнулася да прэзідэнта Украіны Зяленскага з просьбай выратаваць сына. 

Каментары

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?3

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп паабяцаў «жорсткую расплату» ХАМАС, калі ізраільскія закладнікі не будуць адпушчаныя да ўступлення яго на пасаду2

Абвінавачанне ў атручванні чацвярых дзяцей у Краснаярскім краі выставілі іх бацьку2

Устанавілі тарыфы на платны прыём дактарамі3

«Будзе двоеўладдзе: Зурабішвілі паспрабуе перападпарадкаваць сабе дзяржапарат». Якія перспектывы пратэстаў у Грузіі3

Стыльная карэянка, што скарыла сэрцы гледачоў Алімпіяды, трапіла ў спіс «100 жанчын 2024 года»

Чым цяпер жыве доктар Мартаў?5

Зяленскі адмовіўся назваць лічбу ўкраінскіх вайскоўцаў, якія загінулі з пачатку вайны 3

УЕФА па выніках матча з мінскім «Дынама» аштрафаваў «Легію» за антылукашэнкаўскія плакаты фанатаў1

Новая вакцына ад ВІЧ прайшла фінальнае выпрабаванне. Эфектыўнасць — рэкордныя 99%8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?3

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?

Галоўнае
Усе навіны →