Памёр расійскі драматург Юрый Клепікаў. Яму было 86 гадоў.
Юрый Клепікаў быў аўтарам сцэнара да «Узыходжання» Ларысы Шапіцькі, знятага паводле «Сотнікава» Васіля Быкава.
Таксама ён напісаў сцэнары да вядомых у савецкі час фільмаў «Гісторыя Асі Клячынай, якая кахала, ды не выйшла замуж», «Пацаны», «Даўрыя» ды інш.
У 2015 годзе Клепікаў атрымаў ганаровую прэмію «Ніка» «за выдатны ўклад у расійскі кінематограф».
Каментары