Прэзідэнта Бразіліі не пусцілі ў рэстаран у ЗША з-за адсутнасці прышчэпкі
Жаір Балсанару прыехаў у ЗША, каб паўдзельнічаць у працы 76-й сесіі Генасамблеі ААН.
Адразу пасля прыбыцця ў Нью-Ёрк у нядзелю ён разам з членамі ўрада Бразіліі пайшоў у рэстаран. У Нью-Ёрку дзейнічаюць кавідныя абмежаванні і рэстараны могуць пускаць гасцей у памяшканні, толькі калі яны пацвердзяць праходжанне вакцынацыі.
Пасля таго як Балсанару адмовіліся пускаць у рэстаран, яму давялося есці піцу на вуліцы. Яго падтрымалі міністр юстыцыі Андэрсан Торэс, міністр аховы здароўя Марсэлу Кейрога, Аўгуста Элена з упраўлення інстытуцыйнай бяспекі і генеральны сакратар прэзідэнта Луіш Эдуарду Рамаш. Фота ў інстаграм выклаў Торэс.
Каментары