Грамадства

Суд над маці-адзіночкай з Івацэвічаў за смайлік-гаўняшку зрабілі закрытым

У Івацэвічах пачалі судзіць маці-адзіночку Вольгу Кронду. Яе абвінавацілі ў абразе мясцовага міліцыянта, піша Свабода.

Супраць Вольгі пачалі крымінальную справу па артыкуле 369 Крымінальнага кодэксу (зьнявага прадстаўніка ўлады) за камэнтар пад пастом пра міліцыянта ў сацсетках са словам «чалавек…» і тры эмодзі з какашкай.

Што за справа?

У пастанове Івацэвіцкага раённага аддзелу Сьледчага камітэту ад 5 красавіка гаворыцца, што «неўстаноўленыя асобы» мелі намер на публічную зьнявагу прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананьнем ім службовых абавязкаў. Яны пакінулі зьняважлівыя камэнтары зь «неўстаноўленых тэхнічных сродкаў» і з ананімных акаўнтаў у тэлеграм-чаце «Каратели Беларуси» пад фатаздымкам 31-гадовага капітана міліцыі, опэрупаўнаважанага Івацэвіцкага РАУС Руслана Куцко.

А таксама накіравалі на адрас ягонага ўліковага запісу ў сетцы «ЎКантакце» паведамленьні, якія ўтрымліваюць «нэгатыўную ацэнку асобы». Паводле сьледчых, тым самым аўтары камэнтароў публічна зьняважылі міліцыянта «як прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананьнем ім службовых абавязкаў».

Паводле сьледчых, дачыненьне да гэтага злачынства мае жыхарка Івацэвічаў Вольга Кронда.

Суд зрабілі закрытым па просьбе міліцыянта

Разгляд справы пачалі 14 чэрвеня ў Івацэвіцкім раённым судзе, справу разглядае судзьдзя Аляксандар Кірыловіч.

Падчас працэсу міліцыянт Руслан Куцко папрасіў, каб справу разглядалі ў закрытым працэсе.

«Падымаецца міліцыянт і пачынае штурхаць прамову, маўляў, у мэтах неразгалошваньня зьвестак, якія ёсьць у крымінальнай справе, якія нібыта прыніжаюць яго гонар і годнасьць, і дзеля забесьпячэньня яго бясьпекі зрабіць суд закрытым. Ён проста бачыў, што ў залі сядзяць журналісты, пабаяўся, — кажа Вольга. — Адвакат і я былі супраць, каб суд быў закрыты, бо ўжо былі артыкулы ў інтэрнэце. Калі ён такі правільны і чэсны, то чаго тады баіцца? Калі ў міліцыянта спыталі адрас пражываньня, ён назваў адрас, па якім знаходзіцца Івацэвіцкі РАУС».

Судзьдзя пастанавіў разглядаць справу ў закрытым працэсе і абвясьціў перапынак да 2 ліпеня.

«На судзе спыталі, дзе я працую. Я кажу, што нідзе, бо цяпер такая сытуацыя, што я не магу працу знайсьці, куды ні зьвяртаюся, мяне ўсюды адшываюць. Горад малы, пусьцілі чуткі, мяне браць ня хочуць. Судзьдзя спытаў, дзе я працавала да дэкрэту, я кажу — працавала ў Менску, але гаспадар установу зачыніў і, кажуць, зьехаў у Маскву», — кажа Вольга.

Супрацоўнік міліцыі патрабуе ад Вольгі кампэнсацыю маральнай шкоды ў дзьве тысячы рублёў.

«Я спыталася ў сьледчага: а чаму так многа? Ён там што, пацярпеў, былі нейкія пабоі? Іх не хвалюе, што ў мяне малое дзіця», — кажа жанчына.

Вольга сказала, што пасьля публікацый у СМІ сьледчы зьняў арышт з маёмасьці, якая, паводле Вольгі, належыць яе маці. Але сама яна застаецца пад падпіскай аб нявыезьдзе. Дачцэ Вольгі чатыры гады і тры месяцы, у яе праблемы са здароўем, са зрокам. Яна возіць дачку ў лякарню ў Баранавічах.

«Каля шасьці рублёў каштуе квіток да Баранавічаў, і адзін аналіз каштуе 37 рублёў, а ў месяц трэба здаваць два-тры аналізы. Для мяне гэта грошы, я не магу дзесьці падпрацоўку знайсьці. Дзіця ня ходзіць у садок, бо ён на рамонце да 25-га. Мне няма з кім дзіця пакінуць. Я ўжо ня ведаю, што мне рабіць і куды зьвяртацца, — кажа жанчына. — У траўні мяне сьледчы выклікаў тры разы. У мяне цяпер падпіска пра нявыезд з гораду, і ў мяне тут складанасьці, бо я важу дзіця ў Баранавічы ў бальніцу адзін раз на паўтара-два тыдні. Мне трэба ісьці да сьледчага, прыніжацца, прасіць дазволу. Калі даюць дазвол, я еду зь дзіцем у бальніцу, потым я сьледчаму справаздачуся, скідаю выпіскі з карткі, чэкі пра аплату паслугаў у лякарні. Я гэтага не разумею, гэта ўжо нейкі ідыятызм. Чаму я павінна справаздачыцца, што я вывезла дзіця да лекара?».

Як Вольга ставіцца да справы, пачатай супраць яе?

«Гэта дзікасьць, была б там нейкая зьнявага. Ну, смайлікі какашак, якая гэта зьнявага? І маральная кампэнсацыя ў 2 тысячы рублёў, за што? Гэта нейкі цырк. Было б за што, калі б я яму, напрыклад, недзе па твары дала, ці што, тады сапраўды было б за што мяне судзіць. А тут проста на праўду пакрыўдзіўся».

Чытайце таксама:

Маці-адзіночцы з Івацэвічаў пагражае 3 гады хіміі — за смайлікі з гаўняшкай

Праз смайлік з гаўняшкай пад пастом пра міліцыянера ў маці-адзіночкі апісалі лядоўню, пральную машыну і тэлевізар

Каментары

На катку на Нямізе ў Мінску памёр чалавек2

На катку на Нямізе ў Мінску памёр чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Тэрарыст у Магдэбургу — бежанец з Саудаўскай Аравіі, але зацяты вораг іслама і прыхільнік «Альтэрнатывы для Германіі»18

Гігін: Мы павінны любіць і абараняць свой герб, сцяг, гімн, Лукашэнку — тады нас будуць паважаць у свеце23

У Гродне п'яны кіроўца маршруткі вёз 13 пасажыраў

Украіна ўпершыню правяла атаку выключна з выкарыстаннем рабатызаваных сістэм

«Камунарка» выпусціла шакалад з начынкай з аліўе ФОТАФАКТ15

Яўген Буры з ABBA расказаў, колькі яго бізнэс-асацыяцыя атрымала ад Еўрасаюза і на што патраціла69

«І тут лінолеум заіскрыў». Касяк пры мантажы ацяплення знішчыў дзіцячы пакой2

Аднаго з пацярпелых арандатараў ГЦ «Беларусь» у Віцебску на гэтым тыдні кідалі на пару сутак у ізалятар

Дзермант заступіўся за башкірскага героя Салавата Юлаева. Гэта не спадабалася Дзюкаву11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На катку на Нямізе ў Мінску памёр чалавек2

На катку на Нямізе ў Мінску памёр чалавек

Галоўнае
Усе навіны →