Ілан Маск паспяхова выпрабаваў карабель для палёту на Марс
Амерыканская кампанія SpaceX змагла ў сераду вертыкальна пасадзіць прататып прызначанага для палётаў на Марс касмічнага карабля Starship, паведамляюць інфармагенцтвы.
Прататып карабля Starship з насавым абцякальнікам і стабілізатарамі, які атрымаў абазначэнне SN15, на працягу некалькіх хвілін падняўся на вышыню каля 10 км. Пасля гэтага ён здзейсніў плаўную пасадку на пляцоўку, размешчаную побач са стартавым комплексам у раёне Бока-Чыка (штат Тэхас). «Штатная пасадка Starship», — напісаў па завяршэнні выпрабаванняў у Twitter кіраўнік SpaceX Ілан Маск.
Папярэдні выпрабавальны палёт адбыўся 30 сакавіка, апарат разбіўся пры пасадцы. Падчас аналагічных выпрабаванняў у снежні 2020 года і лютым гэтага года прататыпы таксама ўзрываліся адразу пры судакранання з пляцоўкай. У пачатку сакавіка SpaceX удалося вертыкальна пасадзіць Starship, аднак ён выбухнуў праз некалькі хвілін.
На кадрах трансляцыі ў сераду было відаць, што на працягу некалькіх хвілін з-пад ніжняй часткі карабля вырываліся языкі полымя. Агонь удалося патушыць.
Касмічны карабель шматразовага выкарыстання Starship прызначаны для палётаў на Марс і разлічаны на 100 чалавек. Маск раней паведаміў, што першы выпрабавальны палёт на калязямной арбіце, верагодна, пройдзе сёлета.
Каментары