Грамадства

«Яўрэйскае лобі», 500 мільёнаў ад Сораса і Чудзянцоў. АНТ паказала фільм «Забіць прэзідэнта»

У эфір АНТ выйшаў фільм «Забіць прэзідэнта», аб крымінальнай справе Зянковіча, Фядуты і Кастусёва. Вось некалькі назіранняў з гэтага фільма.

1) Юрась Зянковіч адчуваў сябе абароненым як грамадзянін ЗША і пры сустрэчы адкрыта казаў беларускім сілавікам пра свой план змены ўлады.

2) Пры гэтым ён пускаў пыл у вочы і беларускім сілавікам, расказваючы пра сваю ўсебаковую замежную падтрымку (з канкрэтыкі гучаў толькі Амерыканскі яўрэйскі кангрэс), і нейкім амерыканскім сілавікам, пра якіх ён не ведае нічога — ні імёнаў, ні месца працы. Ім ён мог паказаць толькі абстрактны спіс беларускіх сілавікоў, але сам Зянковіч, выглядае, не абапіраўся ні на якую рэальную сілу.

3) На допыце Зянковіч называе сябе «тэхнічным арганізатарам» і кажа, што яго выкарыстаў Дзмітрый Шчыгельскі — адправіў на сустрэчу з вайскоўцамі. Фядута таксама называе Шчыгельскага рухавіком.

4) Рыгор Кастусёў проста слухаў размову ў «Зуме» і не выказваў ніякіх ідэй. Казаў, «мужыкі, такая тэматыка размовы непрымальная».

5) Чацвёртая абвінавачаная, Вольга Галубовіч, прывозіла вайскоўцам грошы ад Зянковіча і пакідала ў камеры захоўвання. Таксама рабіла тайнік на могілках.

6) Арыштаваны экс-спецслужбіст Сідаракін (спецыяліст па выбухоўках) кажа, што Ігар Макар папрасіў яго купіць дом з падвалам, каб выкрадаць людзей, адвозіць туды і «задаваць пытанні». Сідаракін — чалавек з цьмяным мінулым, незразумела, на каго ён працуе. У фільме ён кажа, што гаворка ішла пра выкраданне… Лідзіі Ярмошынай.

7) У эфіры гучаць размовы Сяргея Ціханоўскага з адвакатам. Заканадаўства гарантуе іх канфідэнцыйнасць, але гэта не перашкода для сілавікоў і для дзяржаўнага тэлебачання.

8) У якасці палітычнага эксперта паказалі толькі… асуджанага журналіста Уладзіміра Чудзянцова. Ён знаходзіцца за кратамі па абвінавачванні ў кантрабандзе наркотыкаў і распаўсюдзе порна з 2019 года, але ўпэўнена разважае пра тое, хто што мог рабіць у 2020-2021. Расказвае і пра тое, што нехта некалі абмяркоўваў магчымасць збіць самалёт з Лукашэнкам, а таксама здзейсніць атаку з дрона. Хто? Калі? У тэорыі ці на практыцы?

9) Эксперт з боку уладаў — выпускнік акадэміі ФСБ, колішні намеснік Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Станіслаў Князеў. Ён пераказвае фэйк са словамі, якія нібыта належаць Маргарэт Тэтчэр. А пасля без ніякіх доказаў расказвае, што Джордж Сорас нібыта выдзеліў 500 мільёнаў даляраў на рэвалюцыю ў Беларусі.

Каментары

У планах Расіі — падзяліць Украіну на тры часткі. Вось карта з сакрэтнага расійскага дакумента7

У планах Расіі — падзяліць Украіну на тры часткі. Вось карта з сакрэтнага расійскага дакумента

Усе навіны →
Усе навіны

СБУ паказала рэшткі расійскай ракеты «Арэшнік»1

Што ў згубленых пасылках, якія прадаюць па 10 рублёў? Журналісты правялі эксперымент

«Нібыта людзі з іншай планеты». Чым уразіла Беларусь замежнікаў, якія прыехалі па бязвізе14

Модны аўтамат з нашумелым кобрынскім марозівам паставілі ў Мінску2

На волю выйшла гомельская велаактывістка Святлана Кароль

Як беларусы жылі па драўляным календары. Усё жыццё змяшчалася на простым кійку3

Тварожны пірог з бруснічным варэннем — рэцэпт

Як Расія наймае крымінальнікаў для выканання спецаперацый на Захадзе1

У Вялікабрытаніі зафіксавалі палёты неапазнаных дронаў над вайсковымі базамі, якія выкарыстоўваюць ЗША1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У планах Расіі — падзяліць Украіну на тры часткі. Вось карта з сакрэтнага расійскага дакумента7

У планах Расіі — падзяліць Украіну на тры часткі. Вось карта з сакрэтнага расійскага дакумента

Галоўнае
Усе навіны →