Каранавірус практычна выцесніў грып у гэтым сезоне ў Беларусі, паведаміла журналістам загадчыца лабараторыі грыпу і грыпападобных захворванняў РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі Наталля Шмялёва, перадае БелТА.
Яна адзначыла, што гэты эпідэміялагічны сезон практычна завяршыўся, таму можна падводзіць папярэднія вынікі. «Мы бачым, што на працягу гэтага сезону вірусы грыпу практычна не цыркулявалі. Як толькі з'явіўся ўзбуджальнік COVID-19 у мінулым годзе, ён практычна выцесніў вірусы грыпу», — сказала Наталля Шмялёва.
Паводле яе слоў, вірусы грыпу адзначаліся толькі спарадычна ў Паўднёвым паўшар'і. «Затым пачалася зіма ў Паўночным паўшар'і, да якога мы адносімся. Тут таксама вірусы грыпу практычна не фіксаваліся», — паведаміла загадчыца лабараторыі.
Каментары