«Два разы — не»: Крэмль адхрысціўся ад ацэнкі зяця Ельцына наконт сітуацыі ў Беларусі
Ацэнкі дарадцы прэзідэнта Расіі на грамадскіх пачатках Валянціна Юмашава сітуацыі ў Беларусі, дадзеныя ім у інтэрв'ю, не маюць дачынення да афіцыйнай пазіцыі Крамля, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў, піша РБК.
Гаворка ідзе аб фрагменце інтэрв'ю Юмашава выданню Forbes. «У 1994 годзе на выбарах перамагае Лукашэнка. І пасля гэтага ў Беларусі выбары скончыліся. Праз 26 гадоў народ азвярэў і выйшаў на вуліцы», — сказаў у ім Юмашаў.
Прадстаўніка Крамля спыталі, ці супадае гэта прадстаўленне з пазіцыяй Уладзіміра Пуціна і ці ведае прэзідэнт аб такім пункце гледжання свайго дарадцы.
«Два разы — не. Гэта ніякім чынам не мае ніякага дачынення да пункту гледжання прэзідэнта і да афіцыйнай пазіцыі Расіі», — заявіў Пяскоў.
Каментары