Грамадства

Праўладныя актывісты абурыліся іконамі пакутнікаў, у якіх страляюць супрацоўнікі НКВД — а гэтыя абразы вісяць ужо 15 гадоў

Прадстаўніцы грамадскага руху «Інфаспецназ», які падтрымлівае дзейны рэжым і распаўсюджвае па сваіх каналах дзяржпрапаганду, Вольга Бондарава і Алена Стэфановіч, убачылі ў абразах гродзенскага Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора прыкметы распальвання нянавісці і палітыку.

У сваім відэа прадстаўніцы «Інфаспецназа» (гэты рух — ініцыятыва актыўнага ўдзельніка акцый «ЗаБацьку» і «Антывандал» Дзмітрыя Белякова, які жадаў зарэгістраваць у Беларусі прарасійскую арганізацыю), просяць кіраўніцтва праваслаўнай царквы разабрацца з абразамі, на якіх чырвонаармейцы і супрацоўнікі НКУС забіваюць святароў. Маўляў, такім крывавым сюжэтам не месца ў царкве. Акрамя таго, у гэтых абразах Бондарава і Стэфановіч убачылі палітыку.

«Так званыя абразы размешчаныя ў нашым саборы. І, дарэчы, архібіскуп Арцемій, які ўзначальвае нашу гарадзенскую епархію, як я разумею, палкі прыхільнік пратэстоўцаў, ухваляе антыдзяржаўныя памкненні, што мы чулі з яго прамоў. Таму нядзіўна, што такія абразы сабраныя ў яго», — каментуе Стэфановіч. 

«Вось такія «карціны» вісяць у нашым саборы. Гэта не абразы, а менавіта карціны. Беларускі народ чакае тлумачэнняў ад праваслаўнай царквы. Пытанне сур’ёзнае: расколу грамадства і правакавання нянавісці да нашага мінулага», — заклікае Бондарава.

 

Архібіскуп Арцемій сапраўды асудзіў гвалт пасля выбараў. Але складваецца ўражанне, што актывісткі ўпершыню завіталі ў мясцовую царкву, таму што абразы, пра якія ідзе гаворка, вісяць там з 2007 года. Ідэя напісання такога іканаграфічнага шэрагу напярэдадні стагадовага юбілею храма належала архібіскупу Арцемію, стварыў абразы Антоній Дайнэка.

На дзесяці абразах прадстаўленыя вобразы новапакутнікаў, спаведнікаў, якія пацярпелі ад пераследу савецкай улады. Усе яны з’яўляюцца сімвалам таго, што царква стаіць на крыві пакутнікаў 20 стагоддзя, якія нават пад пагрозай смерці не адмовіліся ад сваіх поглядаў. Святары тлумачылі, што гэта ўрок і напамін будучым пакаленням не паўтараць памылак мінуўшчыны.

У каментары «Нашай Ніве» протаіерэй, настаяцель сабора Георгій Рой, сказаў, што яны бачылі відэа з выстаўленымі ім абвінавачваннямі і «будуць маліцца за яго аўтараў».

«Відэа дэманструе, наколькі людзі сёння траўмаваныя ідэалагічнымі спрэчкамі, калі ворагаў пачынаюць шукаць паўсюль. А гэта ніколі не прыводзіць да добрага, — лічыць спадар Георгій. — Царкоўная грамада сама вырашае, якія абразы будуць вісець у храме. Гэтыя абразы — арганічная частка нашай установы, вялікая святыня. Мы шануем новапакутнікаў, якія перад абліччам антыхрысціянскай кампаніі, абліччам катаванняў і здзекаў не адмовіліся ад сваёй хрысціянскай веры. І нашы вернікі шануюць іх, пастаянна падыходзяць да гэтых абразоў, моляцца. За гады склалася цэлая традыцыя шанавання гэтых абразоў. Тое, што там выяўленыя не толькі святыя, але і іх забойцы, не супярэчыць канонам праваслаўнага іканапісу. Вельмі часта на старажытных абразах паказвалі не толькі пакутнікаў, а і тых, хто іх забіваў: абразы заўсёды былі біблейскай ці царкоўнай гісторыяй у фарбах.

Людзей, якія запісалі гэтае відэа, я, напрыклад, ніколі ў нашай царкве не бачыў. Відавочна, што жаданне зрабіць такі сюжэт прадыктавана ідэалагічнымі прычынамі, але царква жыве сваім жыццём і сама вырашае, каго шанаваць і каму маліцца. Мы не можам адмовіцца ад гісторыі тых пакутнікаў, на крыві якіх стаіць царква. А калі нас будуць прымушаць адмовіцца, мы таксама гатовыя праліць сваю кроў».

Каментары

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны27

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі памёр навуковец Міхаіл Ерамец. Ён нарадзіўся ў Пінску1

У Гродне і раёне ўведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі1

Офіс Ціханоўскай пракаментаваў экстрадыцыю Васіля Верамейчыка17

Даныя ўсіх карыстальнікаў Pokemon GO цяпер ператворацца ў глабальную мапу мясцовасці8

Байдэн спіша частку доўгу Украіне1

Трамп абмовіўся, што гатовы пайсці на трэці тэрмін. А ці магчыма такое ў ЗША ўвогуле?9

Стаў вядомы спіс афіцэраў, якіх Лукашэнка за падтрымку народу ў 2020 годзе пазбавіў званняў7

Бондарава заклікала пакараць Марзалюка. Але падвяла сябе пад 15 сутак за рэпост «НН»13

У эфіры прапагандыстаў паказалі яшчэ аднаго зняволенага каліноўца — Максіма Ралько5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны27

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны

Галоўнае
Усе навіны →