Грамадства

Медыкі апублікавалі страшныя сведчанні пра тое, што робяць з людзьмі ў беларускіх турмах

Анколаг Надзея Пятроўская і неўролаг Раман Бадамшын самі пабывалі на «сутках». Абое расказваюць пра страшную перапоўненасць камер, катаванні холадам, святлом, гукам і хлоркай і адсутнасць матрацаў.

Умовы ўтрымання палітычных зняволеных у турмах выклікаюць шок. Медыкі, якія пабывалі на «сутках», расказваюць, што ў камерах бывае ўдвая-ўтрая больш людзей, чым шконак. Яны сведчаць, што людзям у іх камерах не давалі матрацаў і пасцелі. Залівалі падлогу хлоркай. Катавалі холадам, яркім святлом уначы і моцным гукам. Даводзілі да панічных атак.

Як усё гэта можа адбіцца на здароўі людзей? «Радыё Свабода» пагутарыла з медыкамі, якія самі адседзелі арышт, — анколагам Надзеяй Пятроўскай і неўролагам Раманам Бадамшыным.

Надзея Пятроўская: «Любыя адхіленьні ад мінімальных стандартаў — гэта ўжо катаваньні»

Анколяга Надзею Пятроўскую затрымалі 23 студзеня і зьмясьцілі на Акрэсьціна. За трое сутак у ізалятары яна страціла 4 кіляграмы вагі — і ад стрэсу, і ад дрэннага харчаваньня.

«Ёсьць міжнародныя мінімальныя стандарты ўтрыманьня зьняволеных. Мінімальныя — яны прымальныя і ва Ўгандзе, і ў Гандурасе, і ў Беларусі, Расеі, Украіне, ЗША. Мінімальныя стандарты неабходна выконваць, бо гэта гуманітарныя паняцьці, ніжэй за якія нельга апускацца. Зразумела, што ў краінах, дзе катаваньні — нармальны інструмэнт падаўленьня пратэстаў, гэтыя мінімальныя стандарты не выконваюцца. І мы маем няшчасьце адносіцца менавіта да такіх краінаў», — мяркуе кандыдат мэдычных навук, былая загадчыца аддзяленьня РНПЦ дзіцячай анкалёгіі, гематалёгіі і імуналёгіі Надзея Пятроўская.

Надзея Пятроўская

На думку доктаркі, любыя адхіленьні ад мінімальных стандартаў — гэта ўжо катаваньні. У камэры, разьлічанай на 6 чалавек, было 13 жанчын.

Матрацаў і пасьцелі не было — даводзілася спаць па двое на голых шконках у вопратцы, каб хоць як сагрэцца. 

Некалі [міс Беларусі] Вольга Хіжынкова, якая адседзела на Акрэсьціна больш за 40 сутак, расказвала, што на мэталічныя шконкі зьняволеныя клалі часопісы і кнігі. Пасьля гэтага кнігі, часопісы, зборнікі сканвордаў фактычна забаранілі. У якасьці падушак сядзельцы выкарыстоўвалі нязьедзены хлеб у цэляфанавым пакеце, — падзялілася турэмным «лайфхакам» доктар-анколяг Надзея Пятроўская.

«Было вельмі холадна і адначасова душна, паветра не хапала, вэнтыляцыя не працавала: было адчуваньне недахопу кіслароду.

Гэта катаваньне холадам: у некаторых адабралі абутак, а калі ногі не ў цяпле, заснуць наагул немагчыма. Ад холаду ў людзей абвастраліся хранічныя хваробы, інфэкцыі, кшталту герпэсу. У некаторых пачыналіся праблемы з ныркамі, мочавыводнымі шляхамі», — згадвае доктарка.

«Улада паставіла задачу — выхаваць пакорнае пакаленьне, пакорны статак»

Адміністрацыя папраўчых устаноў ніяк на відавочныя парушэньні санітарна-гігіенічных нормаў не рэагуе. Не рэагуе і Міністэрства аховы здароўя.

Надзея Пятроўская зьвяртае ўвагу на парадаксальную сытуацыю.

«Нормы распрацоўваюцца Мінздароўя, гігіеністамі. Такога ня можа быць, каб людзі, якія распрацоўвалі гэтыя нормы, не маглі кантраляваць іх выкананьне. Усе разумеюць, што гэтыя нормы не выконваюцца, і невыкананьне іх — адзін з мэтадаў узьдзеяньня. Так, цяпер у СІЗА быццам бы ня б’юць. Але ўлада паставіла задачу — выхаваць пакорнае пакаленьне, пакорны статак.

Зразумела, што невыкананьне элемэнтарных нормаў — гэта не выпадковасьць, гэта ня прыкрае непаразуменьне, а гэта мэтанакіраваная акцыя, цалкам прадуманае рашэньне, прынятае ня ведаю на якім узроўні — вэрбальна, дакумэнтальна. Але паняцьця нормаў няма».

«Катавалі сьвятлом — спаць было немагчыма»

Яшчэ адна праблема ў людзей за кратамі — парушэньне сну. І ня толькі ад недахопу спальных месцаў, цьвёрдых шконак, адсутнасьці матрацаў і бялізны.

«Калі сьвятло ў камэры не выключаецца круглыя суткі — гэта ўжо катаваньні. Спаць было немагчыма. Людзі ўначы недасыпалі, цэлымі днямі знаходзіліся ў самнамбулічным стане.

Нам яшчэ пашанцавала, што не катавалі кругласуткава моцным гукам — ідэалягічна правільнай музыкай ці прапагандысцкімі перадачамі. Хтосьці яшчэ да нас у камэры перарэзаў провад радыё. Канваіры часам пыталіся: «Радыё працуе? Вы яго слухаеце?» — «Так, канечне», — адказвалі мы», — кажа Надзея Пятроўская.

Небясьпека ковіду, хлёрка, прыніжэньні

Судзьдзі, прысуджаючы шмат сутак, амаль не зьвяртаюць увагі на тое, што людзі маюць сур’ёзныя хранічныя захворваньні, цукровы дыябэт, анкалёгію, адзначае доктарка Надзея Пятроўская:

«У нас у камэры былі тры жанчыны з анкалягічнымі захворваньнямі. Я сама анколяг, таму параіла ім абавязкова сказаць пра гэта на судзе. Адну сукамэрніцу адпусьцілі. Другая пажылая жанчына адседзела 15 сутак, бо прызналася, што цяпер у рэмісіі».

Асобная небясьпека — ковід. У ізалятарах вельмі шмат людзей заражаюцца каранавірусам, бо немагчыма трымаць сацыяльную дыстанцыю — камэры перанаселеныя. Пасьля ж вызваленьня вымушаныя яшчэ доўга лячыцца.

У камэры, дзе сядзела доктарка, таксама былі праблемы з хлёркай — прымушалі мыць падлогу зь вялікай канцэнтрацыяй хлёркі.

«І ў некаторых зьяўляўся астматычны кампанэнт (не магу сказаць, што гэта было ўдушша, але дзяўчаты кашлялі, задыхаліся. А на просьбы паклікаць доктара ніхто не адгукаўся.

Былі непрыемныя нюансы з гігіенай. Дзяўчаты пакутавалі ад пачуцьця сораму, немагчыма было гігіенічныя працэдуры зрабіць без чужых вачэй. Натуральна, гэта псыхалягічныя прыніжэньні.

У душ нас у гэтыя тры дні не вадзілі. Але нават адзін раз на тыдзень душ, калі даюць шмат сутак, — гэта дзікасьць», — кажа Надзея.

«Грамадзтва цяпер у стане посттраўматычнага разладу»

Бадай, самае цяжкае — гэта маральныя пакуты, лічыць доктарка Пятроўская. Бо ў кожнага чалавека свой парог адчувальнасьці, болю, у кожнага індывідуальныя асаблівасьці арганізму. Тое, што для аднаго лёгка перажываецца, для другога можа быць невыносным.

«У сучасным сьвеце, калі людзі карыстаюцца інтэрнэтам, маюць нармальныя бытавыя ўмовы, за кратамі прымяняюцца сярэднявечныя мэтады ўзьдзеяньня на чалавека, поўнае яго абязьлічваньне. І адбываецца кагнітыўны дысананс.

Калі сутыкаесься з тым, што твая чалавечая годнасьць можа быць растаптаная ў адзін момант, боязь ковіду, хваробаў скуры, нават сухотаў адыходзіць на другі плян. Пра гэта ня думаеш.

Калі разумееш, што тое самае, што пісаў Салжаніцын ды іншыя, — усё праўда і нікуды не падзелася, і што тваё жыцьцё ня варта і ламанага гроша, усе пагрозы фізычнаму здароўю неяк прытупляюцца. У першую чаргу было ўзьдзеяньне на сьвядомасьць — трэба запалохаць, прадэманстраваць сваю моц, паказаць сваё месца. І трэба адзначыць, што нашы пэнітэнцыярныя ўстановы з гэтым пасьпяхова справіліся. Па мэтадах псыхалягічнага ўзьдзеяньня яны пераўзышлі сябе», — перакананая Надзея Пятроўская.

На яе думку, беларускае грамадзтва цяпер у стане посттраўматычнага разладу.

«І яшчэ няхутка мы гэту калектыўную траўму перажывём. Цяпер грамадзтва «ўпала» ў такі парабіятычны стан — каб не звар’яцець. Цэлае пакаленьне будзе жыць са страхам», — мяркуе кандыдат мэдычных навук, доктар-анколяг Надзея Пятроўская.

Руслан Бадамшын: «Людзей даводзяць да сымпатадрэналавага крызу»

Доктара-нэўроляга Руслана Бадамшына за апошнія паўгода затрымлівалі і саджалі 5 разоў — агулам адседзеў ён 64 сутак. Пакараньні адбываў у ІЧУ і ЦІП на Акрэсьціна. Двойчы сядзеў у Жодзіне. Перахварэў на каранавірус. З апошняй адседкі на волю выйшаў 8 красавіка.

Руслан Бадамшын

Камэру залівалі хлёркай, пускалі пярцовы газ, вылівалі шампунь у прыбіральню

У Жодзіне ў камэры, разьлічанай на чатырох, начавала да 12 чалавек. Спалі на падлозе, антысанітарыя была поўная — без матрацаў, падушак, пасьцелі.

«Камэра не праветрывалася — акно было наглуха заваранае, на ім пастаянна быў кандэнсат, цьвіль. Дый падчас нешматлікіх прагулак падыхаць сьвежым паветрам не ўдавалася — дворык нагадваў цёмную сырую камэру, толькі зь небам у клетачку. Там мужыкі пастаянна курылі, і паветра амаль не было — дыхалі тытунёвым дымам.

Камэру залівалі хлёркай: у вядры разводзяць па 6-10 таблетак, выліваюць на падлогу, пад шконкі, каб цяжэй было прыбраць. Ніякіх прыладаў, анучаў не было — адзін стары ручнік, хуценька стараліся сабраць і выліць рэшту ва ўнітаз.

Непрыемна шчыпала вочы, быў сьверб у носе і вачах, пачырваненьне склеры — хлёрка раздражняе сьлізістыя абалонкі. У кагосьці разьвіваўся бронхаспазм, правакаваўся прыступ бранхіяльнай астмы», — згадвае Руслан.

Была адна «газавая атака» — за тое, што мужчынская камэра перастуквалася з суседняй, дзе сядзелі дзяўчаты.

«Мы часам перастукваліся, кшталту перадавалі прывітаньне. Уварваўся ахоўнік, пырснуў пярцовым газам з балёнчыка — учыніў нам газавую атаку. Прыгразіў, што яшчэ раз пачуе стук — будзе тое самае. А аднойчы бачым у прыбіральні нейкую пену. Аказваецца, ахоўнікі вылілі два фляконы шампуню ва ўнітаз», — згадвае хімічныя і газавыя атакі, а таксама дробную помсту доктар.

У Жодзіне падчас апошняй адседкі зьняволеныя ні разу ня бачылі турэмнага лекара, не было ніводнага мэдычнага агляду. Прасілі даць градусьнік, але яго так ні разу і ня далі, хоць людзі былі з тэмпэратурай, з насмаркам, з кашлем — усімі сымптомамі каранавірусу.

«Ніякіх аналізаў, тэстаў, натуральна, у ізалятарах ня робяць. Ужо вызваліўшыся, я ўчора патэлефанаваў свайму былому сукамэрніку, які вызваліўся раней. Ён зрабіў ужо на волі тэст, які аказаўся станоўчым — каранавірус пацьвердзіўся».

Жорстка зьбітым сукамэрнікам двойчы выклікалі хуткую дапамогу

Разам з Русланам сядзеў грамадзкі актывіст з Салігорску Андрэй, які некалі балятаваўся ў дэпутаты мясцовага савету. Хлопец напісаў ліст дадому, а ў канвэрт уклаў малюнак — эмблемку, дзе было напісана «Жодзіна. Вязьніца».

«Там не было ніякай сымболікі. Цэнзар не прапусьціў ліст.

Андрэя завялі ў душ, аддубасілі палкай па сьпіне. Ён вярнуўся ў камэру, такі маўклівы, напалоханы, і лёг. А ён наагул вельмі інтэлігентны, выхаваны, стрыманы, казаў, што гвалт ніяк не ўспрымае.

На наступны дзень ён таксама ляжаў, маўчаў, мы яго не чапалі.

А ўвечары на фоне ўнутранай трывогі ў яго пачаўся, кажучы мэдычным тэрмінам, «сымпатадрэналавы крыз». Панічная атака, скавала рукі-ногі, разагнуць руку мы не маглі, у яго спазмы, пот на твары, ён ледзьве варушыў языком, ня мог гаварыць. Мы спалохаліся, пачалі барабаніць у дзьверы, выклікалі ахоўнікаў. Яго забрала хуткая», — расказвае доктар-нэўроляг.

А другому хлопцу сур’ёзна пашкодзілі нагу, на якой яшчэ ня зросься ранейшы падвойны пералом ступні.

«Нас вывелі ў калідор, паставілі на расьцяжку і пачалі біць па нагах — каб мы сталі амаль на шпагат. Міліцыянт ударыў сваёй нагой па назе таго хлопца. Потым нага распухла, зьявілася гематома. Ахоўнікі не хацелі выклікаць хуткую і доктара, маўляў, «паляжы, пройдзе». Але нага страшна пасінела. Урэшце мы дамагліся, каб выклікалі хуткую. У шпіталі хлопцу наклалі гіпс і вярнулі назад у турму. Яму было вельмі цяжка з гэтым гіпсам спаць на голай шконцы і перасоўвацца бяз мыліц», — кажа Руслан.

У зьняволеных адбіраюць перадачы

У сядзельцаў забралі паперу, сурвэткі, кнігі, сканворды, асадкі — каб немагчыма было пісаць скаргі на бесчалавечныя ўмовы ўтрыманьня.

Аднак ахоўнікі пайшлі яшчэ далей. Цяпер забіраюць перадачы — маўляў, харчы могуць сапсавацца.

«Ладна, забіраюць матрацы, коўдры, бялізну, гэта ўжо не выклікае зьдзіўленьня. У сераду ўвечары нам сваякі прынесьлі перадачы. Іх аддалі толькі на наступны дзень, у чацьвер. У пятніцу раніцай забралі ўсё мясное, усё сала, нават сыр у вакуўмнай упакоўцы. А ў нядзелю забралі рэшткі печыва, сухары, сушкі, нават цукар і соль, якія не псуюцца.

Гэта ж проста крадзеж ці марадэрства — бацькі везьлі перадачы зь іншых гарадоў, стаялі ў чарзе, трацілі немалыя грошы!» — абураецца доктар Руслан Бадамшын.

Каментары

Халезін: Неўзлін фінансуе Хартыю'97 яшчэ з прэзідэнцкіх выбараў 2010 года35

Халезін: Неўзлін фінансуе Хартыю'97 яшчэ з прэзідэнцкіх выбараў 2010 года

Усе навіны →
Усе навіны

Яўген Буры з ABBA расказаў, колькі яго бізнэс-асацыяцыя атрымала ад Еўрасаюза і на што патраціла68

«І тут лінолеум заіскрыў». Касяк пры мантажы ацяплення знішчыў дзіцячы пакой2

Аднаго з пацярпелых арандатараў ГЦ «Беларусь» у Віцебску на гэтым тыдні кідалі на пару сутак у ізалятар

Дзермант заступіўся за башкірскага героя Салавата Юлаева. Гэта не спадабалася Дзюкаву10

У Нарвегіі самалёт ледзь не ўпаў у мора пры пасадцы3

У свеце нарадзілася першае дзіця, зачатае дзякуючы новай тэхналогіі апладнення17

Украінскія беспілотнікі атакавалі Казань2

Сёння самы кароткі дзень у годзе і самая доўгая ноч1

Школьніка затрымалі за інтэрнет-афёру на 90 тысяч рублёў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Халезін: Неўзлін фінансуе Хартыю'97 яшчэ з прэзідэнцкіх выбараў 2010 года35

Халезін: Неўзлін фінансуе Хартыю'97 яшчэ з прэзідэнцкіх выбараў 2010 года

Галоўнае
Усе навіны →