Грамадства

Пяты раз затрымалі доктара Руслана Бадамшына — па дарозе з дому на працу

Раніцай 24 сакавіка па дарозе на працу зноў затрымалі доктара Руслана Бадамшына. Па словах яго жонкі Таццяны, напярэдадні да іх дадому прыходзіў участковы, выклікаў «на размову» ў РУУС. Сёння, каля 7.30, Руслан выйшаў з дому і праз некалькі хвілін пазваніў у дамафон, паведаміў, што яго затрымалі, піша Tut.by.

Tut.by

Са жніўня 2020 года Руслана Бадамшына затрымлівалі чатыры разы. Апошні — 14 студзеня, калі ён хварэў на COVID-19 і вяртаўся з паліклінікі. Тады суддзя Максім Трусевіч прызначыў яму 15 сутак арышту, але з адтэрміноўкай на месяц. Двое сутак Руслан правёў у ІЧУ. Каб адбыць пакінуты арышт, яго забралі проста на працоўным месцы — гэта адбылося 5 сакавіка.

Па словах Таццяны, ён павінен быў выйсці 18 сакавіка, але адпусцілі мужа толькі да вечара 19-га.

— У студзені, калі Руслана затрымалі, да поўных двух сутак ён недасядзеў 30 хвілін. Але яму «залічылі» толькі 20 гадзін і адпусцілі на дзень пазней.

Пасля таго як Руслан адбыў апошні адміністрацыйны арышт, кожны дзень да яго дадому прыходзілі невядомыя людзі, але сям'я не адчыняла дзверы, бо не ведала, хто гэта быў, кажа жонка.

— Учора, калі я адчыніла дзверы, мужчына, які да нас прыйшоў, прадставіўся ўчастковым і сказаў, што хоча запрасіць Руслана на гутарку і падпісаць нейкую паперу, што муж не будзе ўдзельнічаць у Дні Волі. Таксама напярэдадні вечарам да Руслана прыходзілі на працу.

Сёння, у раёне 7 раніцы, кажа Таццяна, на тэлефон дзіцяці патэлефанавалі з невядомага нумара. Прыкладна ў 7.30 Руслан выйшаў на працу і яго адразу ж затрымалі.

— Ён патэлефанаваў у дамафон, сказаў: «Таня, мяне забралі на лесвічнай пляцоўцы, вязуць у апорны пункт». Туды паехаў бацька Руслана, у гэты час мужа ўжо саджалі ў машыну. Прывезлі на Уруцкую, 8 (па гэтым адрасе знаходзіцца ГАМ Першамайскага раёна Мінска). Нібыта на гутарку. Мы тэлефанавалі, пыталіся, калі скончыцца гутарка. Нам казалі, што ўсё можа зацягнуцца. Калі атрымалася зайсці ў будынак, дзяжурны нам сказаў, што Руслан затрыманы, у дачыненні да яго пачаты адміністрацыйны працэс, бо «выявіўся факт хуліганства». Цяпер Руслана вязуць у Першамайскі РУУС.

У прэс-службе ГУУС Мінгарвыканкама паабяцалі ўдакладніць інфармацыю аб затрыманні Руслана Бадамшына і даць каментар пазней.

Руслан Бадамшын — неўролаг, у РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі ён працуе на пасадзе доктара функцыянальнай дыягностыкі, спецыялізуецца на спадчынных і набытых нейрамышачных захворваннях, у тым ліку працуе з пацыентамі са СМА. Са жніўня 2020 года ён правёў пад арыштам 48 дзён.

Каментары

Халезін: Неўзлін фінансуе Хартыю'97 яшчэ з прэзідэнцкіх выбараў 2010 года35

Халезін: Неўзлін фінансуе Хартыю'97 яшчэ з прэзідэнцкіх выбараў 2010 года

Усе навіны →
Усе навіны

Яўген Буры з ABBA расказаў, колькі яго бізнэс-асацыяцыя атрымала ад Еўрасаюза і на што патраціла68

«І тут лінолеум заіскрыў». Касяк пры мантажы ацяплення знішчыў дзіцячы пакой2

Аднаго з пацярпелых арандатараў ГЦ «Беларусь» у Віцебску на гэтым тыдні кідалі на пару сутак у ізалятар

Дзермант заступіўся за башкірскага героя Салавата Юлаева. Гэта не спадабалася Дзюкаву10

У Нарвегіі самалёт ледзь не ўпаў у мора пры пасадцы3

У свеце нарадзілася першае дзіця, зачатае дзякуючы новай тэхналогіі апладнення17

Украінскія беспілотнікі атакавалі Казань2

Сёння самы кароткі дзень у годзе і самая доўгая ноч1

Школьніка затрымалі за інтэрнет-афёру на 90 тысяч рублёў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Халезін: Неўзлін фінансуе Хартыю'97 яшчэ з прэзідэнцкіх выбараў 2010 года35

Халезін: Неўзлін фінансуе Хартыю'97 яшчэ з прэзідэнцкіх выбараў 2010 года

Галоўнае
Усе навіны →