Грамадства

Румас з Лондана: Я жывы, не арыштаваны. Дзякуй, што хвалюецеся

Сяргей Румас. Фота БелТА.

Ужо хутка тыдзень, як стала вядома пра затрыманні сяброў былога прэм'ер-міністра Сяргея Румаса, а таксама меркаваныя пытанні органаў бяспекі да яго самога.

Чытайце: Стала вядома, дзе знаходзіцца Сяргей Румас і ў чым сэнс прэтэнзій да яго

З таго часу ў публічнай прасторы Румас не з'яўляўся. Па інфармацыі «Нашай Нівы», ён знаходзіцца ў Брытаніі, куды паляцеў на дзень народзінаў старэйшага сына Валерыя напярэдадні кампаніі арыштаў, якая закранула кола сяброў былога прэм'ера. 

Валерый Румас займае пасаду памочніка дырэктара ў лонданскім філіяле расійскай інвестыцыйнай кампаніі VTB Capital.

Сам экс-прэм'ер усе гэтыя дні не адказваў на пытанні. За яго гаварыла жонка Жанна, якая запэўніла карэспандэнтаў розных выданняў, што муж знаходзіцца на волі. 

8 лютага да Сяргея Румаса дазваніўся карэспандэнт «Нашай Нівы», той адказаў на выклік. 

«Я не буду даваць ніякіх каментароў, выбачайце. Вы пачулі, што я жывы, не арыштаваны, але нічога каментаваць не буду. Дзякуй, што хвалюецеся», — адказаў Сяргей Румас. 

Сяргей Румас, фота Сяргея Гудзіліна

Назіральнікі задаюцца пытаннем, якія будуць далейшыя крокі былога прэм'ера. Сяргей Румас з яго сувязямі ў сілавых структурах і чыноўніцкім апараце быў бы здольны не проста ўзмацніць апазіцыю, але і стаць і яе лідарам.

Святлана Ціханоўская, якая стала сімвалам руху за грамадзянскія правы і свабодныя выбары, не раз паўтарала, што не хоча ўзначальваць краіну пасля змены сістэмы і вызвалення свайго палітзняволенага мужа. У той жа час сацыёлагі адзначалі запыт у грамадстве на «аб'яднаўчага лідара» з вопытам кіравання і прымальнага для самых розных слаёў.

51-гадовы Сяргей Румас працаваў як у фінансавай сферы, так і ва ўрадзе. Ëн таксама разумее сілавыя структуры, бо сам скончыў вайскова-фінансавае вучылішча. 

У Румаса чатыры сыны, два старэйшыя з іх працуюць у краінах Еўрасаюза.

Вядома, што Румас з жонкай адзін з дзён тыдня дома размаўлялі па-беларуску, каб захаваць уменне гаварыць на роднай мове.

У 2010—2012 Сяргей Румас быў віцэ-прэм'ерам і ў гэтай якасці процістаяў прыхільнікам савецкіх метадаў у эканоміцы. У 2018—2020 як прэм'ер кіраваў эканомікай ва ўмовах перманентнага крызісу, выкліканага наступствамі валюнтарызму і некампетэнтнасці ў вярхах і застоем эканомікі ў Расіі, галоўным гандлёвым партнёру Беларусі. Нягледзячы на гэтыя складаныя ўмовы, урад Румаса забяспечыў фінансавую і макраэканамічную стабільнасць. Сярод іншага, Сяргей Румас вёў складаныя перамовы з Масквой аб пастаўках энерганосьбітаў.

***

Чытайце таксама. Тры закладніцы. Чаму сядзяць журналісткі Андрэева, Чульцова, Барысевіч — расказваюць сябры і сваякі

Каментары

Беларускія суды перасталі пасля продажу кватэры выпісваць людзей, якія за мяжой? Вось што вядома

Беларускія суды перасталі пасля продажу кватэры выпісваць людзей, якія за мяжой? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка заявіў, што разварочвае краіну з Захаду на Усход, а яму прапануюць ваяваць з Украінай супраць Расіі32

Франак Вячорка аддае свой гадзіннік на дабрачынны аўкцыён26

Гісторыя з хэпі-эндам: кінуты пасля фестывалю Pets Fest сабака атрымаў новы дом

Беларус вяртаўся дадому пасля вахты ў Расіі і ледзь не трапіў у працоўнае рабства3

Як завозілі расійскія войскі ў Беларусь у пачатку вайны2

«Я — «вешалка». Падатковая зацікавілася, адкуль у студэнткі 70 000 долараў на Tesla13

Маці і сястра спявачкі Мэраі Кэры памерлі ў адзін дзень

За гвалт над 10-гадовай падчаркай затрыманы гамяльчук2

У канаве каля трасы пад Санкт-Пецярбургам знайшлі парэзанае цела беларуса

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія суды перасталі пасля продажу кватэры выпісваць людзей, якія за мяжой? Вось што вядома

Беларускія суды перасталі пасля продажу кватэры выпісваць людзей, якія за мяжой? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →