Ці знайшлі невядомых, якія разбілі машыну дэпутаткі Марыі Васілевіч?
Напрыканцы жніўня невядомыя разбілі машыну Марыі Васілевіч — «Міс Беларусь», якая стала дэпутаткай.
Ці знайшлі тых невядомых?
Як сказала Марыя «Нашай Ніве», вінаватых у разносе яе машыны не знайшлі. Свой «Джылі» яна ўжо адрамантавала за ўласныя сродкі.
Нагадаем, што машыну Васілевіч разбілі пасля таго, як яна наведала параненых дэманстрантаў у Бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі.
Звычайна такіх вандалаў знаходзяць хутка, бо яны трапляюць на запісы відэакамер. Але ў выпадку Васілевіч так не здарылася.
Каментары