Украінскі пасол у Беларусі Ігар Кізім вярнуўся пасля кансультацый у Міністэрстве замежных спраў Украіны ў Мінск, паведамляе «Радыё Свабода» са спасылкай на амбасаду Украіны ў Мінску.
«Як ужо адзначаў міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба, пакуль афіцыйныя кантакты паміж нашымі краінамі «пастаўлены на паўзу», — сказаў Кізім.
У той жа час далейшае развіццё беларуска-ўкраінскіх адносін будзе залежаць ад шматлікіх фактараў, у прыватнасці развіцця сітуацыі непасрэдна ў Беларусі, а таксама інтэграцыйных працэсаў у рамках Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі».
Каментары