Такімі словамі пракаментавала прадстаўнік штаба Віктара Бабарыкі Марыя Калеснікава нерэгістрацыю на выбарах кандыдата.
«Вы бачыце, якое бясчынства творыцца. Улада, нягледзячы на тое што альтэрнатыўныя кандыдаты знаходзяцца ў турме і не могуць весці выбарчую дзейнасць, настолькі слабая і настолькі спалохалася, што не дапусціла Віктара Бабарыку да выбарчага працэсу», — сказала яна.
«У суд мы дакладна будзем падаваць. У судзе мы хаця б зразумеем, што адбылося», — дадаў юрыст Максім Знак.
Каментары